Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Паводле Матфея | 28 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Калі ж міну́ла субота, на світа́нні першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдалíна і другая Марыя паглядзе́ць магілу.
2 І вось, адбыло́ся вялікае землетрасе́нне: бо Ангел Гасподні, які сышоў з неба, прыступíўшы, адваліў ка́мень ад увахода ў магілу і сядзеў на ім.
3 Выгляд жа яго быў, як маланка, і ўбра́нне яго белае, як снег.
4 І ад страху перад ім затрымце́лі вартаўнікí і зрабіліся, як мёртвыя.
5 Ангел жа, прамаўля́ючы да жанчын, сказаў: не бойцеся вы; бо ведаю, што вы Іісуса распя́тага шукаеце.
6 Яго няма тут; Ён уваскрэс, як і казаў. Падыдзíце, паба́чце месца, дзе ляжаў Гасподзь.
7 І хутка ідзіце, скажы́це вучням Яго, што Ён уваскрэс з мёртвых і будзе раней за вас у Галіле́і; там Яго ўбачыце. Вось, я сказаў вам.
8 І, пайшоўшы хутка ад магілы, яны са страхам і радасцю вялікаю пабеглі абвясцíць вучням Яго.
9 Калі ж ішлі яны абвясцíць вучням Яго, то вось, Іісус сустрэў іх і сказаў: радуйцеся! І яны, прыступіўшы, абхапíлі ногі Яго і пакланíліся Яму.
10 Тады кажа ім Іісус: не бойцеся; ідзіце, абвясцíце брата́м Маім, каб пайшлі ў Галіле́ю, і там яны ўбачаць Мяне.
11 А пакуль яны ішлі, некаторыя з варты, прыйшоўшы ў горад, паве́дамілі першасвятара́м пра ўсё, што адбыло́ся.
12 І тыя, сабраўшыся са старэйшынамі і зрабіўшы нара́ду, няма́ла грошай далí воінам,
13 ка́жучы: скажы́це, што вучні Яго, уначы́ прыйшоўшы, укралі Яго, калі мы спалі.
14 І калі чуткі пра гэта дойдуць да правíцеля, мы перакана́ем яго, і вас ад непрые́мнасці пазба́вім.
15 Яны ж, узяўшы грошы, зрабілі так, як наву́чаны былí. І пране́слася слова гэтае сярод Іудзеяў аж да сённяшняга дня.
16 Адзіна́ццаць жа вучняў пайшлі ў Галілею, на гару́, куды загадаў ім Іісус.
17 І, убачыўшы Яго, пакланíліся Яму; а іншыя ўсумнíліся.
18 І, прыступіўшы, Іісус сказаў ім: да́дзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі:
19 дык ідзіце, навучы́це ўсе народы, хры́сцячы іх у імя́ Айца, і Сына, і Святога Духа,
20 ву́чачы іх выконваць усё, што Я запаве́даў вам; і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэ́ння веку. Амінь.

Святое Евангелле паводле Матфея, 28 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.