Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Дзеянні Апосталаў | 12 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 А ў той час цар Ірад узня́ў руку́, каб учынíць зло некато́рым з тых, што нале́жалі да царквы;
2 ён забіў мячом Іакава, брата Іаа́навага,
3 а ўбачыўшы, што гэта падаба́ецца Іудзеям, вы́рашыў яшчэ ўзяць і Пятра; тады былí дні праснако́ў;
4 і ўзяў ён яго, пасадзіў у цямніцу і даручы́ў чатыром чацвёркам воінаў сцерагчы́ яго, ма́ючы наме́р пасля Пасхі вы́весці яго да народу.
5 Такім чынам, Пятра сцераглі ў цямніцы; а царква стара́нна малілася за яго Богу.
6 Калі ж Ірад збіраўся вы́весці яго, у тую ноч Пётр спаў паміж двума́ во́інамі, звя́заны двума ланцуга́мі, і вартавы́я каля дзвярэ́й ахо́ўвалі цямніцу.
7 І вось, Ангел Гасподні з'явіўся, і святло заззяла ў памяшка́нні; штурх­ну́ўшы Пятра ў бок, ён разбудзіў яго, ка́жучы: уставай хутчэй. І апа́лі ланцугí з яго рук.
8 І сказаў яму Ангел: падперажы́ся і абу́й санда́лі свае. Ён зрабіў гэта. Тады кажа яму: надзень во́пратку сваю і ідзі за мною.
9 І, вы́йшаўшы, ён ішоў за ім, і не ведаў, што было́ ная́ве тое, што робіць Ангел, а думаў, што ба́чыць відзе́нне.
10 Прайшоўшы пе́ршую ва́рту і другу́ю, яны прыйшлі да жале́з­най бра́мы, якая вяла́ ў горад і якая сама сабою адчынíлася перад імі; і, вы́йшаўшы, яны прайшлі адну ву́ліцу, і адразу Ангел адышоў ад яго.
11 Тады Пётр, прыйшо́ўшы ў сябе, сказаў: цяпер ведаю сапраўды́, што паслаў Гасподзь Ангела Свайго і зба́віў мяне ад рукí Ірада і ад усяго, чаго чакаў народ Іудзейскі.
12 Агле́дзеўшыся, ён прыйшоў да дома Марыі, маці Іаана, называ́­нага Маркам, дзе многія сабра́ліся і маліліся.
13 Калі Пётр пасту́каў у дзверы бра́мы, падышла паслухаць служа́нка, па імені Ро́да,
14 і, пазна́ўшы голас Пятра, яна ад радасці не адчынíла бра́мы, а, пабегшы, паве́даміла, што Пётр стаіць каля бра́мы.
15 Яны ж сказалі ёй: ты не ў сваім розуме. Але яна насто́йвала на сваім. Яны ж казалі: гэта Ангел яго.
16 А Пётр праця́гваў сту́кацца; яны, адчыніўшы, убачылі яго і дзіву далíся.
17 Даўшы ім знак рукою, каб маўчалі, ён расказаў ім, як Гасподзь вы́веў яго з цямніцы, потым сказаў: паве́даміце пра гэта Іакаву і брата́м. І, вы́йшаўшы, ён накірава́ўся ў іншае месца.
18 А калі настаў дзень, узнíк вялікі перапало́х сярод воінаў з-за таго, што зда́рылася з Пятром;
19 Ірад жа, пашука́ўшы яго і не знайшоўшы, засудзíў вартаўніко́ў і загада́ў вы́весці іх; і, адпра́віўшыся з Іудзеі ў Кесары́ю, застава́ўся там.
20 Ірад быў разгне́ваны на жыхароў Ты́ра і Сідо́на; а яны па агу́льнай зго́дзе прыбылí да яго і, схілíўшы на свой бок Ула́ста, пасце́льніка царскага, прасілі міру, таму што іх краіна кармíлася ад царскай.
21 У прызна́чаны дзень Ірад, апрану́ўшы адзе́нне царскае і сеўшы на ўзвышэ́нні, прамаўля́ў да іх;
22 а народ ускліка́ў: гэта голас Бога, а не чалавека.
23 І адразу паразíў яго Ангел Гасподні за тое, што ён не ўзнёс славы Богу; і ён, з'е́дзены чарвя́мі, спусцíў дух.
24 Слова ж Божае ўзраста́ла і мно́жылася.
25 А Варнава і Саўл вярнуліся з Іерусаліма, вы́канаўшы служэ́нне і ўзя́ўшы з сабою таксама Іаана, назва́нага Маркам.

Дзеянні Святых Апосталаў, 12 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.