Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


3-е Пасланне Іаана | 1 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Ста́рац — узлю́бленаму Га́ію, якога я люблю́ ў íсціне.
2 Узлю́блены! малю́ся, каб ты меў добры по́спех і быў здаро́вы, як ма́е добры по́спех душа́ твая.
3 Бо я вельмі ўзра́даваўся, калі прыхо́дзілі браты́ і све́дчылі пра тваю ве́рнасць, як ты жыве́ш у íсціне.
4 Для мяне няма бо́льшай ра́дасці, як чуць, што дзеці мае́ жывуць у íсціне.
5 Узлю́блены! ты паво́дле ве́ры дзе́йнічаеш у тым, што ро́біш дзе́ля братоў і дзе́ля пры́шлых;
6 яны све́дчылі перад Царкво́ю пра тваю любоў; ты добра зро́біш, калі адпра́віш іх так, як трэба дзе́ля Бога,
7 бо яны дзе́ля імя́ Яго пайшлí, не ўзя́ўшы нічога ад язы́чнікаў.
8 Дык вось, мы павíнны прыма́ць такіх, каб стаць супрацо́ўнікамі ісціне.
9 Я пісаў Царкве; але Дыятрэ́ф, які лю́біць першынствава́ць у іх, не прыма́е нас.
10 Таму, калі я прыйду, то нагада́ю пра ўчы́нкі, якія ён робіць, га́ньбячы нас ліхíмі сло́вамі, і гэтага яму яшчэ ма́ла, дык ён і сам не прыма́е братоў, і жада́ючым забараня́е, і з Царквы выганя́е.
11 Узлю́блены! перайма́й не злое, а добрае. Хто ро́біць дабро, той ад Бога; а хто ро́біць зло, той не ба́чыў Бога.
12 Пра Дзімíтрыя засве́дчана ўсімі і самою íсцінаю; і мы таксама све́дчым, і вы ведаеце, што све́дчанне наша íсціннае.
13 Многае меў я напіса́ць; але не хачу піса́ць табе чарнíлам і пяро́м,
14 а спадзяю́ся неўзаба́ве ўба́чыць цябе і ву́сна пагавары́ць.
15 Мір табе. Віта́юць цябе сябры́; вітаа́й сяброў паіме́нна. Амíнь.

3-е Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова, 1 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.