1 О, неразумныя Галаты! хто вас так зачараваў, каб не скара́ліся ісціне, вас, перад вачыма якіх апíсаны быў Іісус Хрыстос, нíбы сярод вас распя́ты́
2 Толькі адно хачу ведаць ад вас: праз справы закона вы атрымалі Духа ці праз пропаведзь веры́
3 Хіба́ вы такія неразумныя, што, пачаўшы Духам, цяпер завяршаеце плоццю́
4 Няўжо вы столькі перацярпелі марна́ Калі б толькі марна!
5 Той, Хто дае вам Духа і здзяйсняе сярод вас цуды, робіць гэта праз справы закона ці праз пропаведзь веры́
6 Так, як Аўраам паверыў Богу, і гэта залічылася яму як праведнасць.
7 Дык ведайце, што веруючыя — гэта сыны Аўраамавы.
8 І Пісанне, прадбачачы, што Бог па веры апраўдае язычнікаў, прадвясціла Аўрааму: "у табе благаславёныя будуць усе народы".
9 Так што веруючыя благаслаўляюцца з верным Аўраамам,
10 а ўсе, хто спадзяецца ад справы закона, тыя пад пракляццем. Бо напісана: "пракляты кожны, хто не трымаецца ўсяго, што напíсана ў кнізе закона, каб вы́канаць гэта".
11 А што законам ніхто не атрымлівае апраўдання перад Богам, гэта ясна, бо праведны вераю жывы будзе.
12 Закон жа не ад веры; наадварот, у ім ска́зана: хто выконвае яго, той жывы́ будзе ім.
13 Хрыстос выкупіў нас ад пракляцця закона, зрабіўшыся за нас пракляццем, — бо напісана: "пракляты кожны, хто вісіць на дрэве", —
14 каб благаславенне Аўраамава было́ праз Хрыста Іісуса на язычніках, каб абяцанага Духа мы атрымалі па веры.
15 Браты! я кажу́, разважа́ючы як чалаве́к: нават чалавекам зацверджанага завяшчання ніхто не адмяня́е і не дапаўня́е.
16 Аўрааму ж дадзены былі абяцанні і се́мені яго. Не сказана: "і насе́нню", як пра многіх, а як пра аднаго: "і се́мені твайму", якое ёсць Хрыстос.
17 Вось што я кажу: раней зацверджанага Богам запавету пра Хрыста закон, які з’явіўся на чатырыста трыццаць гадоў пазней, не адмяняе і не скасоўвае абяцання.
18 Бо калі паводле закона спадчына, то ўжо не паводле абяцання; але Аўрааму Бог даў гэта паводле абяцання.
19 Навошта ж закон? Ён быў дададзены пазней з-за злачынстваў, — да часу прышэсця семені, якому дадзена абяцанне, — і перададзены праз ангелаў, рукою пасрэдніка.
20 Але пасрэдніка пры адным не бывае, а Бог адзін.
21 Дык што, закон супраць абяцанняў Божых? Ні ў якім разе! Бо калі б дадзены быў закон, які можа даваць жыццё, то сапраўды праведнасць была б ад закона;
22 але Пісанне ўсё замкнула пад грахом, каб абяцанне дадзена было па веры ў Іісуса Хрыста веруючым.
23 Але да таго як прыйшла вера, мы былі замкнёнымі пад вартаю закона ў чаканні адкрыцця веры.
24 Так што закон стаў для нас выхавацелем, які вёў да Хрыста, каб мы былі апраўда́ны вераю;
25 калі ж прыйшла вера, то мы ўжо не пад апекай выхавацеля.
26 Бо ўсе вы сыны Божыя па веры ў Хрыста Іісуса;
27 усе вы, што ў Хрыста ахрысціліся, у Хрыста апрануліся.
28 Няма ўжо ні Іудзея, ні язычніка; няма ні раба, ні свабоднага; няма ні мужчынскага полу, ні жаночага: бо ўсе вы — адно ў Хрысце Іісусе.
29 Калі ж вы Хрыстовы, то вы — семя Аўраамава і паводле абяцання спадкаемцы.
Да Галатаў Пасланне святога Апостала Паўла, 3 глава