Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Пасланне да Філіпійцаў | 3 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Урэшце, браты мае́, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам пра тое ж самае для мяне не цяжка, а для вас павучальна.
2 Сцеражыцеся сабак, сцеражыцеся ліхіх дзеячаў, сцеражыцеся лжэабрэ́зання,
3 бо абрэ́занне — гэта мы, калі служым Богу духам і хвалімся Хрыстом Іісусам, а не на плоць спадзяёмся,
4 хоць я магу спадзявацца і на плоць. Калі нехта іншы думае, што можа спадзявацца на плоць, то тым больш я,
5 абрэзаны ў восьмы дзень, з роду Ізраілевага, калена Веніямінавага, Яўрэй з Яўрэяў, у адносінах да закону — фарысей,
6 па заўзятасці — ганіцель царквы Божай, паводле праведнасці законнай — бездакорны.
7 Але што для мяне было здабыткам, тое дзеля Хрыста я стаў лічыць стратаю.
8 Ды і ўсё я лічу стратаю дзеля перавагі пазнання Хрыста Іісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсяго пазбавіўся і ўсё лічу смеццем, каб здабыць Хрыста
9 і знайсці сябе ў Ім не са сваёю праведнасцю, якая ад закона, а з тою, якая праз веру ў Хрыста, з праведнасцю, якая ад Бога па веры;
10 каб спазнаць Яго, і сілу ўваскрасення Яго, і ўдзел у пакутах Яго, прыпадабня́ючыся Яму ў смерці,
11 каб толькі дасягнуць уваскрасення з мёртвых.
12 Гэта не значыць, што я дасягнуў ужо ці стаў ужо дасканалым; але імкнуся, ці не дасягну і я, як дасягнуў мяне Хрыстос Іісус.
13 Браты, я не думаю пра сябе, што ўжо дасягнуў; адно толькі: забываючы тое, што ззаду, і сягаючы наперад,
14 імкнуся да мэты, да ўзнагароды вышэйшага паклікання Божага ў Хрысце Іісусе.
15 Дык вось, хто з нас дасканалы, так і павінен думаць; калі ж вы пра што інакш думаеце, то і гэта Бог вам адкрые.
16 Аднак, чаго мы дасягнулі, паводле такога правіла будзем жыць, гэтак і думаць.
17 Будзьце ўсе пераймальнікамі маімі, браты, і глядзіце на тых, што жывуць паводле ўзору, які вы маеце ў нас.
18 Бо многія, пра каго я часта казаў вам, а цяпер нават са слязьмі кажу, жывуць як ворагі крыжа Хрыстовага;
19 іх канец — пагібель, іх бог — чэрава, і слава іх — у ганьбе: яны думаюць пра зямное.
20 А наша грамадзянства — на нябёсах, адкуль мы і чакаем Спасіцеля, Госпада нашага Іісуса Хрыста,
21 Які пераўтворыць прынíжанае цела наша так, што яно стане падобным на слаўнае Цела Яго, праз уздзе́янне сілы Сваёй, якою Ён можа і падпарадкава́ць Сабе ўсё.

Да Філіпійцаў Пасланне святога Апостала Паўла, 3 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.