Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2-е Пасланне да Цімафея | 2 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Ты ж, сыне мой, умацоўвайся ў благадаці, якая ў Хрысце Іісусе,
2 і што́ чуў ад мяне пры многіх сведках, тое перадай верным людзям, якія здольныя будуць і іншых навучы́ць.
3 Ты ж перанось цяжкасці, як добры воін Іісуса Хрыста.
4 Ніякі воін не звязвае сябе жыццёвымі справамі, каб дагадзíць военачальніку.
5 Калі ж хто і змагаецца, то не будзе увянча́ны, калі ён незаконна будзе змагацца.
6 Земляроб, які працуе, першым павінен атрыма́ць сваю частку пладоў.
7 Абдумай тое, што я кажу. Няхай дасць табе Гасподзь разуме́нне ва ўсім.
8 Па́мятай уваскрэслага з мёртвых Госпада Іісуса Хрыста, ад семені Давідавага, паводле дабравесця майго,
9 за якое я пакутую аж да кайданоў, як злачынец; але на слова Божае няма кайданоў.
10 Таму я ўсё цярплю дзеля абраных, каб і яны атрымалі спасенне ў Хрысце Іісусе са славаю вечнаю.
11 Вартае веры слова: калі мы з Ім памерлі, то з Ім і ажывём;
12 калі церпім, то з Ім і царстваваць будзем; калі адрачомся, то і Ён адрачэцца ад нас;
13 калі мы няверныя, то Ён застаецца верным, бо ад Сябе адрачы́ся не можа.
14 Гэта нагадвай, перад Госпадам заклінаючы не ўступаць у сваркі, ад якіх няма ніякай карысці, а толькі згу́ба слухача́м.
15 Старайся праявíць сябе перад Богам годна, як працаўнік бездакорны, які правільна выклада́е сло́ва ісціны.
16 А нягоднага пустаслоўя пазбягай; бо хто займаецца ім, тыя яшчэ больш будуць памнажаць бязбожнасць,
17 і слова іх, як гангрэна, будзе раз’яда́ць усё. Да іх нале́жаць Імяне́й і Філíт,
18 якія ўхіліліся ад ісціны, кажучы, што ўваскрасенне ўжо было, і разбура́юць у некаторых веру.
19 Аднак трывалы падму́рак Божы стаіць, маючы пячаць гэтую: «спазнаў Гасподзь Сваіх» і «няхай адсту́піць ад няпраўды кожны, хто вызнае́ імя́ Гасподняе».
20 А ў вялікім доме ёсць посуд не толькі залаты і сярэбраны, але і драўляны і гліняны; і адзін у пачэсным, а другі ў нізкім ужы́тку.
21 Дык вось, хто ачы́сціць сябе ад гэтага, той будзе пасудзінай пачэснай, асвячонай і патрэбнай Гаспадару́, гатовай да ўсякай добрай справы.
22 А юнацкіх пажа́днасцяў пазбяга́й, імкніся ж да праўды, веры, любові, міру з усімі, хто закліка́е Госпада ад чыстага сэрца.
23 Ад неразумных і бязглуздых спрэчак ухіляйся, ведаючы, што яны спараджа́юць сваркі;
24 рабу ж Гасподняму нельга свары́цца, а трэба быць прыя́зным да ўсіх, здольным навуча́ць, цярплівым,
25 з лагоднасцю настаўляць праціўнікаў, — ці не дасць ім Бог пакаяння для спазна́ння ісціны,
26 каб яны вы́зваліліся з пасткі дыявала, які паланíў іх для выкана́ння яго волі.

Да Цімафея 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, 2 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.