Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Пасланне да Ціта | 3 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Нагадвай ім, каб падпарадкоўваліся начальству і ўладам, каб былі пакорлівымі і гатовымі да ўсякай добрай справы,
2 каб нікога не зневажа́лі, не былі сварлівымі, былі зычлівымі, заўжды праяўлялі лагоднасць да ўсіх людзей.
3 Бо і мы калісьці былі неразумнымі, непакорлівымі, аблу́днымі, былí рабамі пажаднасцей і розных задавальне́нняў, жылі ў злобе і за́йздрасці, былí агіднымі, ненавідзелі адно аднаго.
4 Калі ж я́ўлена была благадаць і чалавекалюбства Спасіцеля нашага, Бога,
5 то не за справы праведныя, якія мы здзейснілі, а па Сваёй міласці Ён спас нас праз купель новага нараджэння і абнаўлення Духам Святым,
6 Якога выліў на нас шчодра праз Іісуса Хрыста, Спасіцеля нашага,
7 каб, апраўда́ныя Яго благадаццю, мы, як спадзяёмся, сталі спадкаемцамі жыцця вечнага.
8 Вартае веры слова гэтае; і я жадаю, каб ты ў гэтым пераконваў тых, хто ўвераваў у Бога, каб яны намагаліся быць першымі ў добрых справах: гэта добра і карысна для людзей.
9 Ад неразумных жа пошукаў, спрэчак пра радаслоўі, і сварак, і змаганняў законніцкіх ухіляйся, бо яны непатрэбныя і марныя.
10 Чалавека-ератыка, пасля аднаго і другога папярэджання, пазбягай,
11 ведаючы, што сапсаваны ён і грашыць, тым самым асуджаючы сябе самога.
12 Калі прышлю да цябе Арцему або Ціхіка, паспяшайся прыйсці да мяне ў Нікапаль, бо я вырашыў там перазімаваць.
13 Зіну-законніка і Апалоса пастарайся сабраць у дарогу так, каб у іх ні ў чым не было недахопу.
14 Няхай і нашы вучацца быць першымі ў добрых справах для задавальнення пільных патрэб, каб не быць бясплоднымі.
15 Вітаюць цябе ўсе, хто са мною. Вітай тых, хто любіць нас у веры. Благадаць з усімі вамі. Амінь.

Да Ціта Пасланне святога Апостала Паўла, 3 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.