Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Апакаліпсіс, або Адкравенне | 22 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 І ён паказа́ў мне чы́стую раку́ вады́ жыцця́, све́тлую, як крышта́ль, яна выцяка́ла ад прасто́ла Бога і А́гнца.
2 Пасяро́д ву́ліцы яго і пааба́пал ракí — дрэ́ва жыцця́, якое пладано́сіць двана́ццаць разоў, дае́ кожны ме́сяц плод свой; і лíсце дрэ́ва — для ацале́ння наро́даў.
3 І нічога ўжо не будзе пракля́тага; і прасто́л Бога і А́гнца будзе ў ім, і рабы́ Яго будуць служы́ць Яму;
4 і ўба́чаць яны аблíчча Яго, і імя́ Яго будзе на чо́лах іх.
5 І но́чы не будзе там, і не будуць яны мець патрэ́бы ні ў свяцíльніку, ні ў святле́ со́нечным, таму што Гасподзь Бог асвятля́е іх; і будуць ца́рстваваць на ве́кі вяко́ў.
6 І ён сказа́ў мне: гэтыя сло́вы — ва́ртыя ве́ры і íсцінныя; і Гасподзь, Бог святы́х праро́каў, пасла́ў А́нгела Свайго паказа́ць раба́м Сваім тое, што павíнна адбы́цца ў ху́ткім ча́се.
7 Вось, прыйду́ ху́тка: блажэ́нны, хто трыма́ецца слоў праро́цтва кнíгі гэтай.
8 І я, Іаа́н, ба́чыў і чуў гэта. Калі ж пачу́ў і ўба́чыў, то ўпаў да ног А́нгела, які мне пака́зваў гэта, каб пакланíцца яму.
9 Але ён сказа́ў мне: глядзí, не рабі гэтага; я такí ж раб, як ты, і як браты́ твае праро́кі, і як тыя, хто трыма́ецца праро́цтва кнігі гэтай; Богу пакланíся.
10 І сказа́ў мне: не запяча́твай слоў праро́цтва кнігі гэтай; бо час блíзкі.
11 Няпра́ведны няха́й яшчэ́ чы́ніць няпра́ўду, і пага́ны няха́й яшчэ́ апага́ньваецца, а пра́веднік няха́й яшчэ́ здзяйсня́е пра́ўду, і святы́ няха́й яшчэ́ асвяча́ецца.
12 Вось, прыйду́ ху́тка, і адпла́та Мая́ пры Мне, каб адда́ць кожнаму паво́дле спраў яго.
13 Я — А́льфа і Аме́га, пача́так і кане́ц, пе́ршы і апо́шні.
14 Блажэ́нныя тыя, хто выко́нвае за́паведзі Яго, каб мець ім пра́ва на дрэ́ва жыцця́ і каб увайсцí ў го́рад праз бра́мы.
15 А зво́нку — саба́кі, і чарадзе́і, і блуднікí, і забо́йцы, і ідаласлужы́целі, і ўсе, хто лю́біць і чы́ніць падма́н.
16 Я, Іісус, пасла́ў А́нгела Майго засве́дчыць вам гэта ў цэ́рквах. Я — ко́рань і нашча́дак Давíдаў, зо́рка све́тлая і ра́нішняя.
17 І Дух і няве́ста ка́жуць: прыйдзí! І хто чу́е, няхай ска́жа: прыйдзí! І хто хо́ча піць, няха́й прыхо́дзіць, і хто жада́е, няха́й бярэ́ ваду́ жыцця́ да́рам.
18 І я такса́ма све́дчу ко́жнаму, хто чу́е сло́вы праро́цтва кнíгі гэтай: калі хто дада́сць нешта да іх, то Бог дада́сць яму́ бе́дстваў, пра якія напíсана ў кнíзе гэтай;
19 і калі хто ады́ме не́шта ад слоў кнігі праро́цтва гэтага, то ады́ме ў яго Бог удзе́л у кнíзе жыцця́ і ў святы́м го́радзе, пра якія напíсана ў кнíзе гэтай.
20 Той, Хто све́дчыць гэта, ка́жа: вось, прыйду́ ху́тка! Амíнь. Так, прыйдзí, Госпадзі Іісусе!
21 Благада́ць Госпада нашага Іісуса Хрыста́ з усíмі ва́мі. Амíнь.

Апакаліпсіс, або Адкравенне святога Апостала Іаана Багаслова, 22 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.