Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Асафа. Сьпеў.
2 Вядомы ў Юдэі Бог, вялікае ў Ізраілі імя Ягонае.
3 І паўстаў у Салеме схоў Ягоны, і жытло Ягонае — на Сыёне.
4 Там Ён скрышыў стрэлы луку, шчыт і меч, і вайну. (Сэлях)
5 Ты зьзяеш, Ты слаўнейшы за горы здабычы.
6 Зрабаваныя моцныя сэрцам, дрэмлюць сном сваім, і не знайшлі ўсе мужы дужыя рук сваіх.
7 Ад пагрозаў Тваіх, Божа Якуба, здрантвелі і калясьніца, і конь.
8 Ты, [толькі] Ты [напаўняеш] страхам, і хто можа ўстаяць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?
9 З неба Ты даеш пачуць прысуд, зямля ў страху і маўчаньні,
10 калі Бог падняўся на суд, каб збавіць ўсіх уцісканых на зямлі. (Сэлях)
11 Бо [нават] ярасьць чалавека будзе славіць Цябе, парэшткамі ярасьці Ты падпярэжашся.
12 Давайце і спаўняйце абяцаньні ГОСПАДУ, Богу вашаму; усе, што навакол Яго, нясіце дары Страшліваму.
13 Ён пазбаўляе духу князёў, Ён страшны для валадароў зямных.

Псальмы, псалом 75

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2025, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.