1 Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці.
2 Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.
3 Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.
4 Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.
5 Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.
6 Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.
7 Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан.
8 Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі;
9 ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам.
10 Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар.
11 З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавот-ір, Калах
12 і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі.
13 Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім,
14 Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым.
15 Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт,
16 Евусэй, Амарэй, Гергесэй,
17 Эвэй, Аркей, Сінэй,
18 Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся,
19 і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы.
20 Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх.
21 Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага.
22 Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам.
23 Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш.
24 Арфаксад спарадзіў (Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра.
25 У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан.
26 Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,
27 Гадарама, Узала, Дыклу,
28 Авала, Авімаіла, Шэву,
29 Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя.
30 Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары ўсходняй.
31 Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх.
32 Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.
Быцьцё, 10 глава