1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава. На Госпада спадзяюся; як жа вы кажаце душы маёй: "Як птушка ўзьляці на гару вашу"?
2 Бо вось бязбожнікі лук напялі, на цяціву стралу наклалі, каб у змроку цаляць у праведных сэрцам.
3 Калі разбураны асновы, што можа зрабіць праведнік?
4 Гасподзь у сьвятым Сваім храме, Гасподзь — трон Ягоны на нябёсах, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
5 Гасподзь выпрабоўвае праведніка; а бязбожніка і ліхадзея ненавідзіць душа Ягоная.
6 Дажджом вылье Ён на бязбожных жар, вагонь і серку; і палючы вецер — доля іхняй чары;
7 бо Гасподзь справядлівы, — любіць праўду; аблічча Ягонае бачыць праведніка.
Псалтыр, псалом 10