1 Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне.
2 Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш — сьпяваў; тады між народамі казалі: "вялікае стварыў Гасподзь над імі!".
3 Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.
4 Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.
5 Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.
6 Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.
Псалтыр, псалом 125