Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Эклезіяста | 3 глава

Пераклад Васіля Сёмухі


1 Усё мае сваю пару, і гадзіна кожнае дзеі — пад небам.
2 Ёсьць пара нарадзіцца, і пара памерці, пара насаджаць, і пара вырываць пасаджанае.
3 Пара забойства, і пара гаеньня; пара разбураць, і пара будаваць;
4 пара плачу, і пара весялосьці; пара бедаваць, і пара танцаваць;
5 пара раскідаць камяні, і пара зьбіраць камяні; пара абдымаць, і пара ўхіляцца абдоўмаў;
6 пара шукаць, і пара губляць; пара ашчаджаць, і пара выкідаць;
7 пара разьдзіраць, і пара зашываць; пара маўчаць, і пара прамаўляць;
8 пара кахаць, і пара ненавідзець; пара вайне, і пара міру.
9 Якая карысьць таму, хто працуе, з таго, над чым ён працуе?
10 Бачыў я гэты клопат, які Бог даў сынам чалавечым, каб мелі сабе турботу.
11 Усё Ён цудоўным зрабіў сваёю парою і вечнасьць паклаў ім у сэрца, хоць ня кемяць яны ў тых справах, што Бог учыніў, ад пачатку і да канца.
12 Уведаў я, што няма ім нічога лепшага, як весяліцца і ў жыцьці сваім добрае толькі ўчыняць.
13 І калі які чалавек есьць і п'е і бачыць дабро ва ўчынках сваіх, дык гэта — дар Божы.
14 Уведаў я, што ўсё, што робіць Бог, застаецца навекі; Ён робіць так, каб багавейна ступалі перад абліччам Яго.
15 Што было, тое ёсьць і цяпер, і што будзе, тое было ўжо; і пакліча Бог мінулае.
16 Яшчэ я пад сонцам пабачыў: месца суду — а там беззаконьне; месца праўды — а там няпраўда
17 І сказаў я ў сэрцы маім: "Судзіць будзе Бог праведнага і грэшнага; бо на кожную справу прызначана пара і суд на кожную дзею тваю".
18 Сказаў я ў сэрцы маім сынам чалавечым, каб Бог іх выпрабаваў і каб убачылі яны, што самі ў сабе яны — жывёлы:
18 бо доля ў сыноў чалавечых і доля ў жывёлін — доля адна; як паміраюць тыя, так паміраюць і гэтыя, і адно дыханьне ва ўсіх, і няма ў чалавека над жывёлінаю перавагі, бо ўсё — марнасьць!
20 Усё ідзе ў адно месца; усё выйшла з тла, і ўсё вяртаецца ў тло.
21 Хто ведае: ці дух сыноў чалавечых падымаецца ўгору, а ці дух жывёл апускаецца долу, у зямлю?
22 І вось убачыў я, што няма нічога лепшага чалавеку, як радавацца з учынкаў сваіх: бо гэта — доля яго; хто ж бо яго прывядзе паглядзець на тое, што пасьля яго будзе?

Кніга Эклезіяста, альбо Прапаведніка, 3 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.