Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Найвышэйшая Песьня | 1 глава

Пераклад Васіля Сёмухі


1 Найвышэйшая песьня Саламонава.
2 Няхай вусны яго мяне пацалуюць! Бо лепшыя за віно твае ласкі.
3 Ад водару мазяў тваіх імя тваё — як разьлітае міра; таму і дзяўчаты цябе кахаюць.
4 Надзь мяне! Мы пабяжым за табою; — цар мяне ўвёў у харомы свае! Радавацца і весяліцца будзем з табою; — больш за віно будзем славіць пяшчоты; цябе годнасна любяць!
5 Ерусалімскія дочкі! Чорная я, прыгажуня сабою, нібы намёты Кідара ці полагі Саламонавыя.
6 Не зважайце на смугласьць маю; гэта сонца мяне апаліла: сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, — вінаграднікі вартаваць мне казалі, — свайго вінаградніка я не ўпільнавала.
7 Ты скажы, каханьне маёй душы, дзе ты пасьвіш? дзе апоўдні ты адпачываеш? навошта бадзяцца мне каля статкаў сяброў тваіх?
8 Калі гэтага ты ня знаеш, найпрыгажэйшая краска-дзяўчына, дык ідзі па авечых сьлядах і пасьві свае казьляняткі каля буданоў пастушыных.
9 З кабыліцаю з фараонавай калясьніцы параўнаў я цябе, каханая.
10 Прыгожыя шчокі твае пад падвескамі, шыю тваю аздабляюць каралькі;
11 зробім табе залатыя падвескі са срэбнымі іскрамі.
12 Пакуль цар за сталом весяліўся, мой народ разьліваў пахошчы.
13 Мне мой мілы — як ладанка зь мірай; начуе ў мяне на грудзях,
14 мне мой мілы — як скрыпеню гронка ў мяне ў вінаградніках Эн-гэдзі.
15 Якая прыгожая ты, каханая! якая прыгожая ты! Твае вочы — дзьве галубіцы!
16 Які ты прыгожы, мой любы, які ты ласкавы, і ложак наш — зелень;
17 стрэхі дамоў нашых — кедры, столі іх — кіпарысы.

Найвышэйшая Песьня Саламонава, 1 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.