Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Гаспадарстваў | 11 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І як Афаля, маці Агазіна, абачыла, што сын ейны памер, устала й выгубіла ўсе каралеўскае насеньне.
2 Але Егошэва, дачка караля Ёрама, сястра Агазіна, узяла Ёаша Агазёнка й выкрала яго з памеж забіваных сыноў каралеўскіх, яго а няньку ягоную із спальні, і схавала яго ад Афалі, і ён не памер.
3 I быў ён ізь ёю ў доме СПАДАРОВЫМ схаваны шэсьць год, прымеж тога як Афаля гаспадарствавала ў зямлі.
4 Але сёмага году паслаў Егояда, і ўзяў сотнікаў а асабістых вартаўнікоў а ганцоў, і прывёў іх да дому СПАДАРОВАГА, і зрабіў змову зь імі, і ўзяў зь іх прысягу ў доме СПАДАРОВЫМ, і паказаў ім каралеўскага сына;
5 I расказаў ім, кажучы: «Вось, што маеце зрабіць: трайціна з вас прыходзяць у сыботу і вартуюць у старожы дому каралеўскага,
6 Трайціна ля брамы Сур, і трайціна ля брамы адзаду ганцоў, — будзеце мець старожу дому Масах.
7 I дзьве часьці з вас, усі адыходзячыя ў сыботу, маюць мець старожу дому СПАДАРОВАГА каля караля.
8 I абступіце караля навокал, кажны із зброяю сваёю ў руццэ сваёй; а хто ўвыйшоў бы ў лад, хай памрэць. I будзьце ля караля, як ён выходзе й як уходзе».
9 I зрабілі сотнікі ўсе, што расказаў Егояда сьвятар, і ўзялі кажны людзёў сваіх, у сыботу прыходзячых і ў сыботу адыходзячых, і прышлі да Егояды сьвятара.
10 I раздаў сьвятар сотнікам дзіды а шчыты караля Давіда, што былі ў доме СПАДАРОВЫМ.
11 I сталі ганцы, кажны із зброяю ў руццэ сваёй, ад правага боку дому аж да левага боку дому, ля аброчніка а ля дому, навокал караля.
12 I вывеў ён каралеўскага сына, і ўзлажыў на яго карону, і даў яму сьветчаньне, і ўстанавілі яго за караля, і памазалі яго, і пляскалі ў ладкі а гукалі: «Хай жывець кароль!»
13 I пачула Афаля голас бягучага люду, і пайшла да люду, да дому СПАДАРОВАГА.
14 I бача, вось, кароль стаіць ля стаўпа, подле права, і князі й трубялі ля караля; і ўвесь люд зямлі вяселіцца, і трубяць у трубы. I разьдзерла Афаля адзецьці свае, і закрычэла: «Змова! змова!»
15 I расказаў Егояда сьвятар сотнікам, пастаноўленым над войскам, і сказаў ім: «Вывядзіце яе за лад; а хто пойдзе за ёю, забівайце мячом», бо, казаў сьвятар: «Хай не памрэць у доме СПАДАРОВЫМ».
16 I налажылі рукі на яе, і яна прайшла — дарогаю, катораю вадзілі коні — да каралеўскага дому, і была забіта там.
17 I ўчыніў Егояда змову памеж СПАДАРА й караля а люду, каб ён быў людам СПАДАРОВЫМ, і памеж караля й люду.
18 I прышоў увесь люд зямлі да дому Вааловага, і разбурылі яго, аброчнікі ягоныя а абразы ягоныя чыста разьбілі, і Матфана, сьвятара Вааловага, забілі перад аброчнікам. I прызначыў сьвятар ураднікаў над домам СПАДАРОВЫМ.
19 I ўзяў сотнікаў а асабістых вартаўнікоў а ганцоў а ўвесь люд зямлі, і зьвялі караля з дому СПАДАРОВАГА, і прышлі па дарозе пераз браму ганцоў да каралеўскага дому, і пасадзілі яго на пасадзе каралёў.
20 I весяліўся ўвесь люд зямлі, і места супакоілася. А Афалі зрабілі сьмерць мячом ля каралеўскага дому.
21 Сем год было Егоашу, як загаспадарстваваў.

Другая кніга Гаспадарстваў, 11 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.