Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Гаспадарстваў | 20 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Тых дзён захварэў Гэзэка сьмяротна; і прышоў да яго Ісая Амосёнак, прарока, і сказаў яму: «Гэтак кажа СПАДАР: “Дай расказаньне дому свайму, бо ты памрэш, а ня будзеш жыць”».
2 I абярнуўся відам сваім да сьцяны, і маліўся СПАДАРУ, кажучы:
3 «Малю Цябе, СПАДАРУ! успомні ж, што я хадзіў перад відам Тваім у праўдзе і з супоўным сэрцам, і рабіў добрае ў ваччу Тваім». I заплакаў Гэзэка плачам вялікім.
4 I сталася, як Ісая яшчэ ня вышаў ізь сярэдзіны панадворку, што слова СПАДАРОВА было да яго, кажучы:
5 «Зьвярніся й скажы Гэзэку, правадыру люду Майго: “Гэтак кажа СПАДАР, Бог Давіда, айца твайго: ‘Я чуў малітву тваю і бачыў сьлізу тваю. Вось, Я ўздараўлю цябе; пазаўтра ўзыйдзеш да дому СПАДАРОВАГА;
6 I дадам да дзён тваіх пятнанцаць год, і ад рукі караля Асырскага выбаўлю цябе й места гэтае, і абараню места гэтае дзеля Сябе і дзеля Давіда, слугі Свайго’”».
7 I сказаў Ісая: «Вазьмі ком фігаў». I ўзялі, і прылажылі да скулы; і загаілася.
8 I сказаў Гэзэка Ісаі: «Які знак, што СПАДАР уздарове мяне, і што ўзыйду пазаўтра да дому СПАДАРОВАГА?»
9 I сказаў Ісая: «Гэта табе знак ад СПАДАРА, што споўне СПАДАР слова, каторае Ён праказаў: ці пайсьці сьценю дзесяць уступцоў альбо зьвярнуцца на дзесяць уступцоў»
10 I сказаў Гэзэка: «Лёгка сьцеяю пасунуцца не дзесяць уступцоў; не, хай зьвернецца сьцень назад на дзесяць уступцоў».
11 I загукаў Ісая прарока да СПАДАРА, і Ён зьвярнуў сьцень па ўступцох, каторы зышоў уступцамі Агазавымі назад дзесяць уступцоў.
12 Таго часу паслаў Меродах-Баладан Баладанёнак, кароль Бабілёнскі, лісты а падарак Гэзэку, бо ён чуў, што Гэзэка быў хворы.
13 I выслухаў іх Гэзэка, і паказаў ім скарбніцу срэбра а золата а пахнючых рэчаў а добрае масьці, і збройню сваю, і ўсе, што знайшлося ў ягоных скарбніцах: не засталося ні воднае рэчы, каторае не паказаў бы ім Гэзэка ў доме сваім і ў вусім каралеўстве сваім.
14 I прышоў Ісая прарока да караля Гэзэкі, і сказаў яму: «Што гукалі гэтыя людзі і скуль яны прыходзілі да цябе?» І сказаў Гэзэка: «Ізь зямлі далёкае яны прыходзілі, з Бабілёну».
15 I сказаў: «Што яны бачылі ў доме тваім?» I сказаў Гэзэка: «Усе, што ў доме маім, яны бачылі: не засталося ні воднае рэчы, каторае я не паказаў бы ім у скарбніцах сваіх».
16 I сказаў Ісая Гэзэку: «Выслухай слова СПАДАРОВА:
17 “Вось, прыйдуць дні, і панясуць усе, што ў доме тваім, і што зьберлі айцове твае дагэтуль, да Бабілёну; нічога не застанецца, кажа СПАДАР.
18 Із сыноў тваіх, што выйдуць ізь цябе, каторых ты народзіш, возьмуць, і будуць яны легчанцамі ў палацу караля Бабілёнскага».
19 I сказаў Гэзэка Ісаю: «Добрае слова СПАДАРОВА, каторае ты праказаў». I сказаў: «Ціж ня так, абы мір а праўда былі за дзён маіх?»
20 Засталыя справы Гэзэкавы, і ўся дужасьць ягоная, і тое, што ён выкапаў копань вадавод і правёў ваду да места, ціж не запісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Юдэйскіх?
21 І супачыў Гэзэка з айцамі сваімі, і заспадарстваваў Манас, сын ягоны, замест яго.

Другая кніга Гаспадарстваў, 20 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.