Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Гаспадарстваў | 7 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І сказаў Елісэй: «Слухайце слова СПАДАРОВА: гэтак кажа СПАДАР: «Заўтра гэтаю парою мера найлепшае мукі будзе па сыклю, і дзьве меры ячменю — па сыклю, ля брамы самарскае».
2 I адказаў каралеўскі ахвіцэр, на каторага руку кароль апіраўся, чалавеку Божаму, і сказаў: «Вось, калі б СПАДАР і зрабіў адтуліны на небе, і тады ці можа гэта быць?» I сказаў тый: «Вось, абачыш ачыма сваімі, але з гэтага ня будзеш есьці».
3 I чатыры чалавекі пракажаныя былі ў варотах брамы, і гукалі адзін аднаму: «Чаго нам сядзець тут, пакуль памрэм?
4 Калі мы скажам: “Пайдзіма да места”, то ў месьце галадоў, і мы там памрэм; калі ж сядзець тут, то памрэм. Дык цяпер пойдзем і здамося табару Арамскаму. Калі пакінуць нас жывых, будзем жыць; а калі заб’юць, памрэм».
5 I ўсталі зьмярканьням, пайсьці да табару Арамскага. I прышлі аж да краю табару Арамскага, і вось, няма тамака чалавека.
6 СПАДАР учыніў тое, што табару Арамскаму пачуўся гук цялежак а гук коні а гук вялікага войска. I сказалі яны адзін аднаму: «Вось, наняў кароль Ізраельскі супроці нас каралёў Гэціцкіх а каралёў Ягіпецкіх, каб ісьці на нас».
7 I ўсталі, і ўцяклі зьмярканьням, і пакінулі буданы свае а коні свае а аслы свае, — увесь табар, як ён быў, і ўцяклі дзеля душаў сваіх.
8 I прышлі тыя пракажаныя аж да краю табару, і ўвыйшлі да аднаго будана, і елі, і пілі, і вынесьлі стуль срэбра а золата а адзецьці, і пайшлі, і схавалі. Пайшлі яшчэ да другога будана, і там узялі, і пайшлі, і схавалі.
9 I сказалі адзін аднаму: «Ня так мы робім. Дзень гэты — дзень добрых навінаў, а мы маўчым; калі мы будзем чакаць да сьвітаньня, знойдзе нас бяспраўе. Дык пойдзем, і прыйдзем, і накажам дому каралеўскаму».
10 I прышлі, і пагукалі брамніка месцкага, і наказалі ім, кажучы: «Мы хадзілі да табару Арамскага, і вось, няма там ані чалавека, ані голасу людзкога, адно коні прывязаныя, і аслы прывязаныя, і буданы, як яны ё».
11 I ён пагукаў брамнікаў, і яны азнаймілі ўнутры дому каралеўскага.
12 I ўстаў кароль ночы, і сказаў служцом сваім: «Скажу вам, што робяць із намі Арамляне. Яны ведаюць, што мы галадуем, дык вышлі з табару, каб схавацца ў полю, кажучы: “Як яны выйдуць ізь места, мы захопім іх жывых і ў места мы ўвыйдзем”».
13 I адказаў адзін із служцоў пры ім, і сказаў: «Хай возьмуць пяць із засталых коні, што засталіся ў ім. Вось, яны, падобна да ўсяе множасьці Ізраельскае, каторыя засталіся ў ім; вось, яны, як уся множасьць Ізраеля, што гіне; пашлем іх і абачым».
14 І ўзялі двое цялежак із коньмі. I паслаў кароль за войскам Арамскім, сказаўшы: «Пайдзіце, паглядзіце».
15 I ехалі за ім аж да Ёрдану, і вось, уся дарога поўная адзецьця а судзьдзя, каторыя пакідалі Арамляне ў сваім пасьпеху. I зьвярнуліся пасланцы, і наказалі каралю.
16 I вышаў люд, і разглабаў табар Арамскі, і была мера найлепшае мукі па сыклю, і дзьве меры ячменю па сыклю, подле слова СПАДАРОВАГА.
17 I прызначыў кароль каралеўскага ахвіцэра, на каторага руку апіраўся, да брамы; і растаптаў яго люд у браме, і ён памер, як сказаў чалавек Божы! каторы гукаў, як зыходзіў да яго кароль.
18 Як казаў чалавек Божы каралю там, кажучы: «Дзьве меры ячменю па сыклю, і мера найлепшае мукі па сыклю будуць заўтра гэтаю парою ля брамы Самарскае»;
19 Тады адказаў гэты каралеўскі ахвіцэр чалавеку Божаму і сказаў: «Вось, калі б СПАДАР зрабіў адтуліны на небе, і тады, ці можа гэта быць?» А ён сказаў: «Абачыш сваімі ачыма, але есьці гэтага ня будзеш».
20 Так і сталася яму; і затаптаў яго люд у варотах, і ён памер.

Другая кніга Гаспадарстваў, 7 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.