Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Нэгэміна | 7 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I было, як сьцяна была збудавана, і я ўстанавіў вароты, і прызначаны былі брамнікі а пяюны а Левітаве,
2 Што я паручыў брату свайму Гананяму, а Ганані начэльніку гораду апеку над Ерузалімам, бо ён быў верны чалавек і багабойліўшы за шмат каго,
3 I я сказаў ім: «Няхай не адчыняюць брамаў Ерузалімскіх, пакуль ня ўгрэе сонца, і пакуль яны стаяць, няхай зачыняюць вароты і завалююць. I прызначыць варты із жаўнераў Ерузаліму, кажнага на варту ягоную і кажнага супроці дому ягонага».
4 Але места займала вялікі прасьцяг, а люду мала ў сярэдзіне яго, і дамы ня былі збудаваны.
5 I палажыў імне Бог на сэрца зьберці паноў а дзяржаўцаў а люд, каб зрабіць сьпісаньне подле радаводу. I знайшоў я радаводную кнігу тых, што ўзышлі спачатку, і знайшоў напісана ў ёй:
6 «Гэта сынове краю, каторыя ўзышлі з узятых у палон, з тых, што былі пераселены Невухаднецарам, каралём Бабілёнскім, і зьвярнуліся да Ерузаліму а Юдэі, кажны да свайго места, —
7 Тыя, што пашлі із Зэрувавэлям, Ешуам, Негэмаю, Азараю, Раамаю, Нагманём, Мардэхаём, Білшаном, Місперэфам, Біґваём, Негумом, Ваанаю. Лік мужчын люду Ізраельскага:
8 Сыноў Парошавых дзьве тысячы сто семдзясят двух;
9 Сыноў Шэваціных трыста семдзясят двух;
10 Сыноў Араговых шасьцьсот пяцьдзясят двух;
11 Сыноў Пагаф-Моавовых, із сыноў Ешуі а Ёава, дзьве тысячы асьмісот асьмінанцацёх;
12 Сыноў Еламовых тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатырох;
13 Сыноў Зафуевых асьмісот сорак пяцёх;
14 Сыноў Закаевых сямсот шасьцьдзясят;
15 Сыноў Біннуевых шасьцьсот сорак асьмёх;
16 Сыноў Бебаёвых шасьцьсот дваццаць асьмёх;
17 Сыноў Азґадзіных дзьве тысячы трыста дваццаць двух;
18 Сыноў Адонікамовых шасьцьсот шасьцьдзясят сямёх;
19 Сыноў Біґваёвых дзьве тысячы шасьцьсот сямёх;
20 Сыноў Адыновых шасьцьсот пяцьдзясят пяцёх;
21 Сыноў Атэравых із Гэзэкі дзевяцьдзясят асьмёх;
22 Сыноў Гашумовых трыста дваццаць асьмёх;
23 Сыноў Бецаёвых трыста дваццаць чатырох;
24 Сыноў Гарыфовых сто двананцацёх;
25 Сыноў Ґівеону дзевяцьдзясят пяцёх;
26 Людзёў Бэтлеему а Нетофы сто асьмідзясят асьмёх;
27 Людзёў Анафофу сто дваццаць асьмёх,
28 Людзёў Беф-Азмавефу сорак двух;
29 Людзёў Кіраф-Еарыму, Кефіры а Беерофу сямсот сорак трох;
30 Людзёў Рамы а Ґевы шасьцьсот дваццаць адзін;
31 Людзёў Міхмаса сто дваццаць двух;
32 Людзёў Бэт-Элю а Аю сто дваццаць трох;
33 Людзёў Нева другога пяцьдзясят двух;
34 Сыноў Елама другога тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатырох;
35 Сыноў Гарыму трыста дваццацёх;
36 Сыноў Ерыхону трыста сорак пяцёх;
37 Сыноў Лоду, Гадыду а Она сямсот дваццаць адзін;
38 Сыноў Сэнаі тры тысячы дзевяцьсот трыццацёх;
39 Сьвятароў: сыноў Едаіных, з дому Ешуінага, дзевяцьсот семдзясят трох;
40 Сыноў Імеравых тысяча пяцьдзясят двух;
41 Сыноў Пашгуровых тысяча дзьвесьце сорак сямёх;
42 Сыноў Гарымовых тысяча семнанцацёх;
43 Левітаў: сыноў Ешуіных, Кадмелявых, сыноў Годэніных семдзясят чатырох;
44 Пяюноў: сыноў Асафовых сто сорак асьмёх;
45 Брамнікі: сынове Шалумовы, сынове Атэравы, сынове Талмановы, сынове Аккувовы, сынове Гатыціны, сынове Шоваёвы — сто трыццаць асьмёх;
46 Нефінеі: сынове Цэжыны, сынове Гасуфовы, сынове Табаофавы,
47 Сынове Кіросавы, сынове Сыіны, сынове Падонавы,
48 Сынове Левановы, сынове Гаґавовы, сынове Шалмаёвы,
49 Сынове Ганановы, сынове Ґіддэлявы, сынове Ґагаровы,
50 Сынове Рэаіны, сынове Рэцынавы, сынове Некодзіны,
51 Сынове Ґазамовы, сынове Узіны, сынове Пасэаговы,
52 Сынове Бесаёвы, сынове Меунімовы, сынове Нефушэсымовы,
53 Сынове Вакбуковы, сынове Гакуфовы, сынове Гаргуровы,
54 Сынове Бацліфовы, сынове Мегідзіны, сынове Гаршыны,
55 Сынове Баркосавы, сынове Сысэрыны, сынове Фемагавы,
56 Сынове Нецагавы, сынове Гатыфіны.
57 Сынове слугаў Салямонавых: сынове Сотаёвы, сынове Соферэфавы, сынове Перыдзіны,
58 Сынове Яаліны, сынове Дарконавы, сынове Ґіддэлявы,
59 Сынове Шэфаціны, сынове Гатылавы, сынове Похерэф-Гацэбаімавы, сынове Амонавы.
60 Усіх нефінеяў а сыноў слугаў Салямонавых трыста дзевяцьдзясят двух».
61 І гэтыя, што ўзышлі з Тэлмелагу, Тэлгаршы, Херуб-Адону а Імеру, але яны не маглі паказаць дому айцоў сваіх ані насеньня свайго, ці яны з Ізраелю:
62 Сынове Дэлаіны, сынове Товіны, сынове Некодзіны — шасьцьсот сорак двух.
63 Ізь сьвятароў: сынове Гобаіны, сынове Гаккоцавы, сынове Варзыляявы, каторы ўзяў жонку з дачок Варзыляя Ґілеадзяніна і пачаў звацца імям іхным.
64 Яны шукалі сваіх запісаў радаводных, і не знайшліся яны; затым і да сьвятарства сталі нячыстыя,
65 I Тыршафа сказаў ім, каб яны ня елі найсьвятшых рэчаў, пакуль ня стане сьвятар із урымам а туммімам.
66 Уся грамада разам сорак дзьве тысячы трыста шасьцьдзясят,
67 Апрача слугаў іхных а служэбак іхных, — гэтых было сем тысячаў трыста трыцць сем; і яны мелі дзьвесьце сорак пяць пяюноў а пяюльляў.
68 Коні іхных сямсот трыццаць шэсьць, мулаў іхных дзьвесьце сорак пяць,
69 Вярблюдоў чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысячаў сямсот дваццаць.
70 І часьць із галоваў айцоў далі на работу. Тыршафа даў да скарбу тысяча драхмаў золата, пяцьдзясят чараў, пяцьсот трыццаць сьвятарскіх адзецьцяў.
71 Із галоваў айцоў далі да скарбу работы дваццаць тысячаў драхмаў золата й дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра.
72 I засталыя зь люду далі дваццаць тысячаў драхмаў золата, і дзьве тысячы мінаў срэбра, і шасьцьдзясят сем сьвятарскіх адзецьцяў.
73 Дык сьвятарове а Левітаве а брамнікі а пяюны а зь люду а нефінеі а ўвесь Ізраель жылі ў местах сваіх. I як настаў сёмы месяц, дык сынове Ізраелявы былі ў местах сваіх.

Кніга Нэгэміна, 7 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.