1 Потым налажыў кароль Агасвер падачак на зямлю а на абтокі морскія.
2 I ўсі падзеі магутнасьці а сілы ягонае, і зьясьненьне вялічча Мордэхая, каторым кароль узьвялічыў яго, ці яны не запісаны ў кнігу летапісу каралёў Мідзкіх а Пэрскіх?
3 Бо Мордэхай Юдэй наступны па каралю Агасверу, і вялікі ў Юдэяў, і падабала яго множасьць братоў ягоных, рупатлівы праз дабро люду свайго, гукаючы супакой усяму насеньню свайму.
Кніга Эстэрына, 10 глава