Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I ўзноў рабіў Ёў свае адумысловае прыраўнаньне, і сказаў:
2 «О, калі б я быў, як у пярэднія месяцы, як у тыя дні, калі Бог крыў мяне;
3 Калі сьветач Ягоны сьвяціў над галавою маёю, і я пры сьвятле яго хадзіў сярод цемні.
4 Як быў я за дзён маладосьці свае, як тайна Божая была над буданом маім;
5 Калі яшчэ Ўсемагучы быў з імною, і дзяцюкі мае навокал мяне;
6 Калі дарогі мае абліваліся маслам, і скала тачыла імне цур’і алею!
7 Калі я выходзіў да брамы месцкае, і на точышчу станавіў седава свае, —
8 Бачачы мяне, маладзёны хаваліся, а перастаркі ўставалі, стаялі;
9 Князі ўзьдзержаваліся ад гаворкі і далоні свае клалі на вусны свае;
10 Голас значных хаваўся, і язык іхны ліп да паднябеньня іхнага.
11 Калі вуха чула, мела мяне за шчасьлівага; калі вока бачыла, яно сьветчыла празь мяне;
12 Бо я вывальняў беднага галосячага й сірату, каторая ня мела памагатыра.
13 Дабраславенства гінучага прыходзіла на мяне, і я прычыняў сэрцу ўдавы песьню радасьці.
14 Я адзяваўся ў справядлівасьць, і яна ўбірала мяне; як ахілім а турбан суд мой.
15 Я быў ачыма нявісному і нагамі кульгаваму я;
16 Айцом быў я ўбогім і справу, каторай ня знаў, я скумаў.
17 Ламіў я пераднікі несправядліваму, і із зубоў ягоных вырываў здабытак.
18 I гукаў я: “У гнязьдзе сваім сканаю і, як пясок, памножу дні свае;
19 Карэнь мой выцягнуўся да вады, і раса начуе на гольлю маім;
20 Слава мая новая з імною, і лук мой аднаўляецца ў руццэ маёй”.
21 Слухалі мяне, і чакалі, і маўчэлі ў часе рады мае.
22 Просьле мовы мае яны не паўтаралі, і на іх капалі казаньні мае.
23 Чакалі мяне, як дажджу, і адчынялі вусны свае, як ад дажджу познага.
24 Я ўсьміхаўся да іх, і яны ня верылі; і сьвятла віду майго не адхіналі.
25 Я абіраў дарогу ім, і сядзеў, як галава, і жыў, як кароль памеж вяткі; як плачучых у жалобе, я іх пацяшаў.

Кніга Ёвава, 29 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.