1 I адказаў Елігу, і сказаў:
2 «Ці гэта ты ўважаеш за справядлівасьць, што ты сказаў: “Я справядліўшы за Бога”?
3 Дык ты кажаш: “Якая карысьць табе? Якая выгранка імне перад тым, як калі б я й грашыў?”
4 Я адкажу табе словамі і прыяцелям тваім із табою:
5 Глянь на нябёсы й абач; і глядзі на булакі, каторыя вышшыя за цябе.
6 Калі ты грэшыш, што чыніш ты Яму? і калі выступы твае множацца, што зробіш ты Яму?
7 Калі ты справядлівы, што даеш Яму, альбо што Ён із рукі твае можа ўзяць?
8 Нягоднасьць твая датыкаецца да людзіны, як ты, і справядлівасьць твая да сына людзкога.
9 Ад множасьці глабаньня крычаць і ад рукі дужых галосяць;
10 Але ніхто ня кажа: “Ідзе Бог, Стварыцель мой, Каторы даець песьні ночы,
11 Каторы болей нас вуча, чымся жывёлу земную, і чыне мудрэйшымі нас, чымся птушкі нябёсныя?”
12 Там яны галосяць, але Ён не адказуе, з прычыны гордасьці благіх людзёў.
13 Напэўна Бог ня слухае пустога галашэньня, ані Ўсемагучы не глядзіць на яго.
14 Хоць ты кажаш, што ня бачыш Яго; але суд ё ў Яго, і жджы Яго.
15 I цяпер, затым што Ён не даведаўся гневам Сваім і ня вельма хацеў знаць пыхі іхнае,
16 Ёў дарма адчыніў вусны свае і бязь веданьня множа словы».
Кніга Ёвава, 35 глава