Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I адказаў Вілдад Шугянін, і сказаў:
2 «Пакуль ты будзеш гукаць гэтак? і вялікі вецер словы вуснаў тваіх!
3 Нягож Бог перакручуе суд, і Ўсемагучы перакручуе справядлівасьць?
4 Калі сынове твае ізграшылі перад Ім, то Ён і аддаў іх у рукі бяспраўя іхнага.
5 Калі ты глядзіш золкам Бога й моліш Усемагучага,
6 I калі ты чысты а пасьцівы, тады Ён прачхнецца дзеля цябе і надгародзе цябе справядліваю сялібаю;
7 I калі спачатку было ў цябе мала, то пасьлей будзе вельмі шмат.
8 Бо папытайся, калі ласка, у мінулых пакаленьняў і прыгатуйся да скуманьня сваіх айцоў;
9 А мы ўчорашнія, і нічога ня ведаем, бо сьцень дні нашыя на зямлі.
10 Ці яны не навучаць цябе, скажуць табе і ад сэрца свайго выкажуць словы.
11 Ці падыймаецца папірус без балота? ці расьцець трысьнік без вады?
12 Не зразаны ў квеце, уперад за ўсялякае зяленіва, вяне.
13 Гэткія сьцежкі ўсіх забываючых Бога; і надзея падлыжніка загіне;
14 Спадзева падцята, і пэўнасьць яго — дом павукоў.
15 Абапрэцца аб дом свой, і ня ўстое; схопіцца за яго, і ня ўдзержыцца,
16 Вагкі ён на сонцу, за сад выцягнецца гольле ягонае;
17 У крушню ўплятаецца карэньне ягонае, каменны дом аглядае.
18 Але калі выкараняць яго зь месца ягонага, яно адмовіцца ад яго: “Я ня бачыла цябе!”
19 Вось гэта радасьць дарогі ягонае! а ізь зямлі растуць іншыя.
20 Бач, Бог ня брыдзіцца беззаганным і не паддзержуе рукі ліхадзеяў.
21 Ён яшчэ напоўне сьмехам рот твой і вусны твае радасным гуканьням.
22 Ненавідзячыя цябе апрануцца ў сорам, і будану нягодных ня будзе».

Кніга Ёвава, 8 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.