Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Псальма Давідава. Дайце СПАДАРУ, сынове Божыя, дайце СПАДАРУ чэсьць а моц.
2 Дайце СПАДАРУ славу імені Ягонага; кланяйцеся СПАДАРУ ў харашыні сьвятасьці.
3 Голас СПАДАРОЎ над водамі; Бог сьці грыміць, СПАДАР над шмат водамі.
4 Голас СПАДАРОЎ у сіле, голас СПАДАРОЎ у харашыні.
5 Голас СПАДАРОЎ ломе кедры, і паламіў СПАДАР кедры лібанскія.
6 Ён сіле іх падскакаваць, як цялё, Лібан а Шырыён, — як буйлянё.
7 Голас СПАДАРОЎ выкрасае полымя цяпла;
8 Голас СПАДАРОЎ трасець пустынёю; трасець СПАДАР пустынёю Кадэш;
9 Голас СПАДАРОЎ трасець дубамі і агаляе лясы. I ў святыні Ягонай усе гукае: «Чэсьць!»
10 СПАДАР над патопаю сядзіць, і сядзіць СПАДАР, як кароль, на векі.
11 СПАДАР сілу люду Свайму даець! СПАДАР дабраславе люд Свой супакоям.

Псалтыр, псалом 28

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.