Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Песьня. Псальма. Весела гукаюць Богу ўся зямля;
2 Апявайце чэсьць імені Ягонага; дайце Яму славутую хвалу.
3 Кажыце Богу: «Якія страшныя ўчынкі Твае! Такая вялікая сіла Твая, што непрыяцелі Твае высіляюцца перад Табою.
4 Уся зямля паклоніцца Табе і будуць пяяць імені Твайму». Сэля.
5 Прыйдзіце й гляньце на ўчынкі Божыя, — страшны ў дзеяньню Сваім сярод людзёў!
6 Ён абярнуў мора ў сушу; раку перайшлі нагою; там мы цешыліся ў Ім,
7 Каторы радзе магутнасьцяй Сваёй на векі, Каторага вочы назіраюць над народамі; бунтаўнікі не падыймуцца супроці Яго. Сэля.
8 Дабраслаўце, люды, Бога нашага; няхай будзе чутны гук славы Ягонай,
9 Каторы ўдзяржаў душу нашу пры жыцьцю і ня даў нагам нашым пакаўзнуцца;
10 Бо Ты прабаваў нас, Божа, пералітаваў нас, як літуюць срэбра,
11 Увёў нас у сець, палажыў цяжар на сьцёгны нашы,
12 Пасадзіў людзіну на галаву нашу, мы ўвыйшлі ў цяпло й ваду; Ты, адылі, вывеў нас да збытку.
13 Увыйду ў дом Твой з усепаленьнямі, споўню Табе абятніцы свае,
14 Што вымавілі вусны мае, і гукаў рот мой у вуціску маім.
15 Сытыя ўсепаленьні абраку Табе з дымам аброкаў бараніх, абраку буйны статак із казламі. Сэля.
16 Прыйдзіце й паслухайце, усі багабойлівыя, а я паведаю, што Ён учыніў душы маёй.
17 Я гукаў да Яго вуснамі сваімі, і ўзьвялічыў Яго языком сваім.
18 Бяспраўе калі б я бачыў у сэрцу сваім, Спадар ня выслухаў бы;
19 Але запраўды Бог выслухаў, меў бачнасьць на голас малітвы мае.
20 Дабраславёны Бог, бо Ён не адхінуў малітвы мае ані ласкі Свае ад мяне!

Псалтыр, псалом 65

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.