Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў СПАДАР Масею: «Яшчэ загубу адзіную Я навяду на Фараона а на Ягіпцян; просьле тога ён адпусьце вас адгэтуль. Як ён будзе адпушчаць вас, то канчальна а станаўко пажанець вас адгэтуль.
2 Кажы цяпер у вушы люду, і няхай кажны папросе ў бліжняга свайго, і кажная жонка ў бліжняй сваёй судзьдзя срэбнага а судзьдзя залатога».
3 I даў СПАДАР ласку люду ў вачох Ягіпцян, дый гэты муж Масей быў вельмі вялікі ў зямлі Ягіпецкай, у вачох слугаў Фараонавых і ў вачох люду.
4 I сказаў Масей: «Гэтак кажа СПАДАР: “А поўначы Я прайду пасярод Ягіпту.
5 I памрэць кажны пяршак у зямлі Ягіпецкай ад першака Фараонавага, каторы сядзіць на пасадзе сваім, да першака нявольніцы, каторая за жорнамі, і кажнага першака із статку.
6 I будзе крык вялікі па ўсёй зямлі Ягіпецкай, што падобнага ня было і падобнага да яго не паўторыцца.
7 Але на сыноў Ізраелявых не пашаволе сабака языком сваім ад чалавека аж да статку, каб вы ведалі, што розьне СПАДАР памеж Ягіпцянаў і Ізраелцаў.
8 I зыйдуць усі слугі твае гэтыя да мяне, і паклоняцца імне, кажучы: ‘Выйдзі ты і ўвесь люд, каторы ля ног тваіх’, і просьле гэтага я выйду”». I вышаў ад Фараона з гарачым гневам.
9 I сказаў СПАДАР Масею: «Не паслухае вас Фараон, каб памнажыліся чудосы Мае ў зямлі Ягіпецкай».
10 I Масей і Аарон зрабілі ўсі гэтыя чудосы перад Фараонам; але закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не адпусьціў сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае.

Другая кніга Масеява: Выхад, 11 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.