Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I рабіў Бецал-эль, і Аголяў, і кажны мудры сэрцам, каторым даў СПАДАР мудрасьць а кемнасьць у нутр ім, каб зрабіць усялякую работу служэньня ў сьвятыні ў вусім, як расказаў СПАДАР.
2 I гукнуў Масей Бецал-эля, і Аголява, і кажнага мудрага сэрцам, катораму СПАДАР даў мудрасьць у сэрца ягонае, кажнага, каго прынукала сэрца прыступіць да работы й рабіць.
3 I ўзялі яны ад віду Масеявага ўвесь дар, каторы прынесьлі сынове Ізраелявы на работы служэньня сьвятыні, каб рабіць яе; а яны прыносілі да яго яшчэ самахотныя дары кажнае раніцы рана.
4 I прышлі ўсі мудрыя, што рабілі ўсялякія работы сьвятыні, кажны ад свае работы, якою яны займаліся,
5 I сказалі Масею, кажучы: «Люд лішне шмат прыносе, болей чымся патрэбна да служэньня на работу, якую расказаў СПАДАР зрабіць».
6 I расказаў Масей, і абешчана было ў табару, кажучы: «Ані мужчына, ані жонка не рабіце ўжо нічога на дар у сьвятыню»; і перастаў люд прыносіць.
7 I прынесенага на работу было даволі на ўсялякую работу, якую належыла рабіць, і аж заставалася.
8 I зрабілі ўсі мудрыя сэрцам, што займаліся работаю вітальні: дзесяць спонаў із суканага цянюсенькага палатна й з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны; херуваў умелай работаю зрабілі на іх.
9 Удаўжкі кажная спона дваццаць восьмі локцяў, і ўшыркі кажная чатыры локці; усіх спонаў адна мера.
10 I злучыў ён пяць спонаў адну з аднэй, і пяць спонаў злучыў адну з аднэй.
11 I зрабіў аплічкі васільковага колеру на краю аднае споны, ідзе яна шчапляецца з другой; гэтак зрабіў ён і на краю апошняе споны, да шчапленьня яе з другой.
12 Пяцьдзясят аплічкаў зрабіў ён на аднэй споне, і пяцьдзясят аплічкаў зрабіў на канцу споны, ідзе яна шчапляецца з другой; аплічкі гэтыя былі адна супроці аднае.
13 I зрабіў пяцьдзясят кручкоў залатых, і кручкамі злучыў адну спону з аднэй, і сталася вітальня адна.
14 I зрабіў споны з казінае поўсьці да будану вітальні; адзінанцаць спонаў зрабіў іх.
15 Удаўжкі адна спона трыццаць локцяў, і чатыры ўшыркі адна спона; мера адна ўсіх адзінанцацёх.
16 I злучыў ён пяць спонаў асобна а шэсьць спонаў асобна.
17 I зрабіў пяцьдзясят аплічкаў па краю споны, каторая шчапляецца з другой.
18 I зрабіў пяцьдзясят мядзяных кручкоў да злучэньня будана, каб быў адзін.
19 I зрабіў прыкрыцьце да вітальні з чырвоных бараніх скураў, і пакрыцьце із скураў барсуковых на верх.
20 I зрабіў дошкі да вітальні зь дзерва акацы стаячыя.
21 Дзесяць локцяў удаўжкі дошка, паўтара локця ўшыркі кажная дошка.
22 Па два чэпы ў кажнай дошцы, адзін супроці аднаго; гэтак зрабіў ён да ўсіх дашчок вітальні.
23 I зрабіў дашчок да вітальні: дваццаць дашчок да паўднявога боку, на паўдня;
24 I сорак срэбных падложкаў зрабіў пад дваццаць дашчок: два падложкі пад адну дошку да двух чэпаў яе, і два падложкі пад другую дошку да двух чэпаў яе.
25 I Да друтога боку вітальні, на поўнач, зрабіў дваццаць дашчок,
26 I сорак срэбных падложкаў іх: два падложкі пад аднў дошку, і два падложкі пад другую дошку.
27 I да заходняга боку вітальні зрабіў шэсьць дашчок.
28 I дзьве дошкі зрабіў да вугла вітальні на задні бок.
29 I яны былі падвойныя далавах і разам былі злучаныя ўгары ў вадным колцу; гэтак зрабіў ён ізь імі абедзьвімі на абодвых вуглох.
30 I было восьмі дашчок, і срэбных падложкаў шаснанцаць па два падложкі, па два падложкі пад кажную дошку.
31 I зрабіў завалы зь дзерва акацы, пяць да дашчок аднаго боку вітальні,
32 I пяць завалаў да дашчок другога боку вітальні, і пяць завалаў да дашчок задняга боку вітальні.
33 I зрабіў сярэднюю завалу, што праходзіла б пасярэдзіне дашчок ад аднаго канца да другога.
34 I дошкі пацягнуў золатам; і колцы зрабіў із золата, як месцы ўкладаць завалы, і завалы пацягнуў золатам.
35 I зрабіў запінаху з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і з тканага цянюсенькага палатна; і работаю мастака зрабіў на ёй херуваў.
36 I зрабіў да яе чатыры стаўпы з акацы, і пацягнуў іх золатам, кручкі іх залатыя, і выліў да іх чатыры срэбныя падложкі.
37 I зрабіў: запону да ўходу будану з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага палатна, узорнае работы,
38 I стаўпоў пяць да яе зь іх кручкамі; і пацягнуў вярхі іх і вязі іх золатам, і падложкаў іх пяць ізь медзі.

Другая кніга Масеява: Выхад, 36 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.