Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I сказаў СПАДАР Масею: «Гля, я пастанавіў цябе за бога Фараону; Аарон, брат твой, будзе тваім прарокам.
2 Ты будзеш казаць усе, што Я раскажу табе; а Аарон, брат твой, будзе гукаць Фараону, і ён выпусьце сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае.
3 I Я закаляню сэрца Фараонава, і размнажу знакі свае і чудосы свае ў зямлі Ягіпецкай.
4 I не паслухае вас Фараон, і Я ўзлажу руку Сваю на Ягіпет. I вывяду войска Свае, люд Свой, сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае — судамі вялікімі.
5 I даведаюцца Ягіпцяне, што Я СПАДАР, як выцягну руку сваю на Ягіпет і вывяду сыноў Ізраелявых з памеж іх».
6 I ўчыніў Масей а Аарон; як расказаў ім СПАДАР, так яны і ўчынілі.
7 I Масею было асьмідзясят, а Аарону асьмідзясят тры гады, як гукалі яны да Фараона.
8 I сказаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
9 «Калі скажа вам Фараон, кажучы: “3ьдзейце чуда”, дык ты скажы Аарону: “Вазьмі посах свой і кінь перад Фараонам”; — ён стане смокам».
10 I прышоў Масей а Аарон да Фараона, і ўчынілі так, як расказаў СПАДАР. I кінуў Аарон посах свой перад Фараонам і перад слугамі ягонымі, і ён стаў смокам.
11 I гукнуў таксама Фараон мудрыцоў а чараўнікоў, і зрабілі таксама яны, тайнаведы ягіпецкія, тайнымі ўменьнямі сваімі.
12 I кінуў кажны посах свой, і яны абярнуліся ў смокі, і глынуў посах Ааронаў іхныя пасахі.
13 I закалянела сэрца Фараонава, і ён не паслухаў іх, як казаў СПАДАР.
14 I сказаў СПАДАР Масею: «Ацяжарылася сэрца Фараонава; ён адмаўляецца выпусьціць люд.
15 Пайдзі да Фараона нараніцы: вось, ён выйдзе да вады, ты стань наўпярэймы яму на беразе ракі; і посах, каторы абарачаўся ў гада, возьмеш у руку сваю.
16 I скажы яму “СПАДАР, Бог Гэбрэяў, паслаў мяне да цябе, кажучы: ‘Выпусьці люд Мой, і ён будзе служыць імне на пустыні; а вось, ты не паслухаў дагэтуль’.
17 Гэтак кажа СПАДАР: ‘З гэтага ты пазнаеш, што Я СПАДАР: вось, Я б’ю посахам, што ў маёй руццэ, па вадзе, каторая ў раццэ, і яна абернецца ў кроў;
18 I рыба, каторая ў раццэ, здохне, і рака стане сьмярдзючай, і агідна будзе Яґіпцянам піць ваду з ракі’”».
19 I сказаў СПАДАР Масею: «Скажы Аарону: “Вазьмі посах свой і выцягні руку сваю на воды Ягіпцян: на рэкі іхныя, на цуркі іхныя, на ставы іхныя і на ўсялякае зборышча водаў іхных; і будуць крывёй, і будзе кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай, і ў дзярвяным і ў каменным судзьдзю”».
20 I зрабілі так Масей а Аарон, як расказаў СПАДАР. I падняў посах, і выцяў па вадзе, што ў раццэ, перад ачыма Фараона і перад ачмі слугаў ягоных, і абярнулася ўся вада, што ў раццэ, у кроў;
21 I рыба, што ў раццэ, падохла, і засьмярдзелася рака, і не маглі Ягіпцяне піць вады з ракі; і была кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай.
22 I зрабілі так тайнаведы Ягіпецкія тайным уменьням сваім. I закалянела сэрца Фараонава, і не паслухаў іх, як казаў СПАДАР.
23 I завярнуўся Фараон, і пайшоў да дому свайго; і не павярнуў сэрца свайго да гэтага.
24 I капаў увесь Ягіпет у ваколіцах ракі ваду піць, бо не маглі піць вады з ракі.
25 I споўнілася сем дзён просьле таго, як СПАДАР выцяў раку.

Другая кніга Масеява: Выхад, 7 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.