Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў СПАДАР Масею: «Прыдзі да Фараона і скажы яму: “Выпусьці люд Мой, і ён будзе служыць Імне.
2 Калі ж ты адмаўляешся выпусьціць, дык вось, Я вытну ўсі граніцы твае жабамі.
3 I вырае рака жабы, і яны ўзыйдуць, і ўвыйдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на ложак твой, і ў дом слугі твайго і служэбкі твае, і ў печы твае, і ў дзежы твае,
4 I на цябе, і на люд твой, і на ўсіх слугаў тваіх узыйдуць жабы”».
5 I сказаў СПАДАР Масею: «Скажы Аарону: “Выцягні руку сваю з посахам сваім на цуркі а на рэкі а на азёры, і ўзьвядзі жабы на зямлю Ягіпецкую”».
6 I выцягнуў Аарон руку сваю на воды Ягіпецкія; і ўзышлі жабы, і пакрылі зямлю Ягіпецкую.
7 I зрабілі так тайнаведы тайным уменьням сваім, і ўзьвялі жабы на зямлю Ягіпецкую.
8 I гукнуў Фараон Масея а Аарона, і сказаў: «Маліце СПАДАРА, каб Ён аддаліў жабы ад мяне й ад люду майго, і я выпушчу люд, і абракуць СПАДАРУ».
9 I сказаў Масей Фараону: «Дазволь усьціць цябе, прызнач, калі маліць за цябе, і за слугаў тваіх, і за люд твой, каб жабы былі зьнішчаны ў цябе, у дамох тваіх, і засталіся адно ў раццэ».
10 Ён сказаў: «Назаўтрае». I сказаў: «Подле слова твайго, каб ты даведаўся, што няма як СПАДАР Бог наш.
11 I адвернуцца жабы ад цябе, ад дамоў тваіх, і ад слугаў тваіх, і ад люду твайго; адно ў раццэ застануцца».
12 I вышлі Масей а Аарон ад Фараона; і Масей гукаў да СПАДАРА праз жабы, як ён прызначыў Фараону.
13 I ўчыніў СПАДАР подле слова Масеявага: жабы здохлі ў дамох, і ў дварох, і на палёх.
14 I пазгарталі іх кучамі, кучамі, і засьмярдзелася зямля.
15 I абачыў Фараон, што сталася палёгка, і ацяжарыў сэрца свае, і не паслухаў іх, як і казаў СПАДАР.
16 I сказаў СПАДАР Масею: «Скажы Аарону: “Выцягні посах свой і вытні ў пыл зямлі, і абернецца пыл у вошы па ўсёй зямлі Ягіпецкай”».
17 I зрабілі яны так: і выцягнуў Аарон руку сваю з посахам сваім, і выцяў у пыл зямлі, і сталіся вошы на людзёх і на статку. Увесь пыл земны стаў вашмі ў вусёй зямлі Ягіпецкай.
18 I зрабілі так тайнаведы сваім тайным уменьням, каб вывесьці вошы, але не маглі. I былі вошы на людзёх і на статку.
19 I сказалі тайнаведы Фараону: «Палец Божы гэта». Але сэрца Фараонава закалянела, і ён не паслухаў іх, як і казаў СПАДАР.
20 I сказаў СПАДАР Масею: «Устань рана нараніцы і стань перад Фараонам. Вось, ён ідзець да вады, і ты скажы яму: «Гэтак казаў СПАДАР: “Выпусьці люд Мой, каб ён служыў Імне.
21 Бо калі ня выпусьціш люду Майго, дык вось, Я пашлю на цябе, і на слугаў тваіх, і на люд твой, і ў дамы твае рой мухаў, і напоўняцца дамы Ягіпцян роям і таксама зямля, на каторай яны.
22 I аддзялю таго дня зямлю Ґошэн, што люд Мой ё на ёй, каб ня быў там рой, каб ты ведаў, што Я СПАДАР сярод зямлі.
23 Я зраблю розьніцу памеж люду Майго й люду твайго. Заўтра будзе знак гэты”».
24 I ўчыніў СПАДАР гэтак: і прыляцеў рой цяжкім парадкам да дому Фараонавага, і да дому слугаў ягоных, і на ўсю зямлю Ягіпецкую; гінула зямля ад раёў.
25 I гукнуў Фараон Масея а Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце, абрачыце Богу свайму ў зямлі».
26 I сказаў Масей: «Не належа рабіць гэтак, бо агіду Ягіпцянам абрачэм СПАДАРУ, Богу нашаму; вось, мы будзем абракаць, што ёсьць агіднае ў Ягіпцян, перад ачмі іхнымі, то ці не ўкамянуць яны нас?
27 Тры дні дарогі мы пойдзем на пустыню і абрачэм СПАДАРУ, Богу нашаму, як раскажа нам».
28 I сказаў Фараон: «Я адпушчу вас, і будзеце абракаць Богу свайму на пустыні; толькі вельмі не адходзьце. Маліце за мяне».
29 I сказаў Масей: «Вось, я выходжу ад цябе, і памалю СПАДАРА, і аддаляцца раі ад Фараона, і ад слугоў ягоных, і ад люду ягонага заўтра; толькі няхай Фараон балей не ашукуе, не адпушчаючы люду абрачы СПАДАРУ».
30 I вышаў Масей ад Фараона, і маліў СПАДАРА.
31 I ўчыніў СПАДАР подле слова Масеявага, і аддаліў раі ад Фараона, ад слугаў ягоных і ад люду ягонага; не засталося ні воднага;
32 Але Фараон ацяжарыў сэрца свае таксама гэтым разам і не адпусьціў люду.

Другая кніга Масеява: Выхад, 8 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.