Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Слухайце гэта, сьвятарове, і прыслухайцеся, доме Ізраеляў, і нахіні вуха, доме каралеўскі, бо суд супроці вас, бо вы былі пасадкаю Міцпе і расьцягненаю сецьцю на Табору.
2 І бунтаўнікі жадаюць забіваць, хоць Я ганю іх усіх.
3 Знаю Яхрэма, і Ізраель не схаваны ад Мяне; бо цяпер, Яхрэме, ты бязуліш, Ізраель сплюгаўлены.
4 Не даюць учынкі іхныя навярнуцца да Бога свайго, бо дух бязулства ўнутры ў іх, і яны ня знаюць СПАДАРА.
5 І пыха Ізраелява сьветча на відзе ягоным; за тое Ізраель а Яхрэм спатыкнуцца ў бяспраўю сваім; Юда таксама спатыкнецца зь імі.
6 З авечкамі сваімі а з народамі сваімі пойдуць шукаць СПАДАРА, але ня знойдуць: Ён здаліўся ад іх.
7 СПАДАРА яны ізрадзілі, бо нарадзілі чужыя дзеці; цяпер зжарэць іх месяц зь дзельмі іхнымі.
8 Трубіце ў рог у Ґівеі і ў трубу ў Раме, трубіце ў Бет-Авене, па табе, Веняміне!
9 Яхрэм будзе спустошаны ў дзень ганеньня; меж пакаленьняў Ізраелявых я абяшчу, што канечне будзе.
10 Князі Юдзіны былі, як тыя, што перасуваюць граніцу: як ваду, выльлю на іх гнеў свой.
11 Яхрэм уцісьнены, патрышчаны судам, бо адно ў вахвоту хадзіў подле расказаньня.
12 А Я буду як моль Яхрэму, і дому Юдзінаму як гнільлё.
13 Як Яхрэм абачыў хваробу сваю і Юда — рану сваю, тады пашоў Яхрэм да Асура й паслаў караля Ярэву; але ён ня можа ўздаравіць вас ані вылячыць рану вашу;
14 Бо Я як леў Яхрэму і як левянё дому Юдзінаму: Я, Я разарву й адыйду; панясу, і ніхто ня вывальне.
15 Пайду й зьвярнуся на месца Сваё, пакуль яны ня прызнаюць выступу свайго і ня будуць шукаць віду Майго; у гароце сваёй будуць шукаць Мяне рана.

Кніга прарокі Госі, 5 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.