Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
2 «Як у каго будзе на скуры цела ягонага пухліна, альбо кругі, альбо пляма, і на скуры цела ягонага зробіцца быццам болька праказы, то маюць прывесьці яго да Аарона сьвятара, альбо да аднага із сыноў ягоных сьвятароў.
3 I агледзе сьвятар больку на скуры цела, і калі валасы на больцы зьмяніліся ў белыя, і выгляд болькі ўглыблены ў скуру цела ягонага, то гэта болька праказы; і агледзе яго сьвятар, і абесьце яго за нячыстага.
4 А калі пляма белая на скуры цела ягонага, і яна не выглядае глыбей за скуру, і валасы на ёй не зьмяніліся ў белыя, дык запрэць сьвятар маючага больку на сем дзён.
5 I агледзе яго сьвятар сёмага дня, і вось, болька ў яго аччу выглядае задзяржанай, не пашырылася па скуры, дык запрэць яго сьвятар на сем дзён другім наваратам.
6 I агледзе яго сьвятар на сёмы дзень другі раз, і вось, болька пацямнела і не пашырылася болька па целе, дык сьвятар мае абясьціць яго за чыстага: гэта кругі, і хай ён памые адзецьці свае, і будзе чысты.
7 А калі кругі пачнуць пашырацца па скуры, просьле тога як ён стаў да сьвятара дзеля ачышчэньня, то ён мае стаць да сьвятара.
8 I абача сьвятар, і вось, кругі пашыраюцца па скуры, і абесьце яго за нячыстага: гэта праказа.
9 Калі будзе на кім болька праказы, то маюць прывесьці яго да сьвятара.
10 I агледзе сьвятар, і вось, пухліна на скуры белая, і валасы зьмяніліся ў белыя, і на пухліне жывое цела жывець,
11 То гэта застарэлая праказа на скуры цела ягонага; і сьвятар абесьце яго за нячыстага й не запрэць яго, бо ён нячысты.
12 I калі праказа вылілася па скуры, і пакрые праказа ўсю скуру хворага ад галавы ягонае аж да ног, колькі могуць бачыць вочы сьвятаровы,
13 I абача сьвятар, што праказа пакрыла ўсё цела ягонае, і што ачысьцілася болька сусім, абярнулася на бела, дык ён абесьце хворага за чыстага.
14 А ў дзень, каторага абача на ім жывое цела, то ён нячысты.
15 I сьвятар, абачыўшы жывое цела, абесьце яго за нячыстага; жывое цела нячыстае: гэта праказа.
16 Альбо калі зьменіцца жывое цела й аберніцца ў белае, хай ён прыйдзе да сьвятара.
17 I агледзе яго сьвятар, і калі болька абярнулася ў белае, дык абесьце сьвятар хворага, што ён чысты.
18 I калі на целе будзе, на скуры ягонай верад і загаіўся,
19 I на месцу вераду зьявілася белая пухліна, або пляма белая, або чырванавая, то ён мае паказацца сьвятару.
20 I агледзе яго сьвятар, і во, выгляд яе ніжэй скуры, і волас яе абярнуўся ў белы, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага. Гэта болька праказы; яна вылілася на верадзе.
21 Калі ж сьвятар абача, і во, няма ў ёй белага воласу, і яна ня ніжэй скуры, і яна цьмяная, то сьвятар запрэць яго на сем дзён.
22 I калі яна пачнець вельмі пашырацца па скуры, то сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта болька праказы.
23 I калі пляма застаецца на сваім месцу і не пашыраецца, то гэта запаленьне вераду; і ачысьце яго сьвятар.
24 I калі на целе, на скуры яго, будзе апёк ад агню, і будзе на загоеным апёку пляма бела-чырвоная альбо белая,
25 I абача яго сьвятар, і во, абярнуўся волас у белы на пляме, і выгляд яе глыбей за скуру, то гэта праказа, яна разраслася на апёку. I сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта болька праказы.
26 I калі ж абача гэты апёк сьвятар, і вось, няма на пляме белага воласу, і яна ня ніжэй за скуру, і яна цьмяная, дык запрэць яго сьвятар на сем дзён.
27 I агледзе яго сьвятар на сёмы дзень, і калі яна вельма пашыраецца па скуры, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага.
28 Калі ж пляма застаецца на сваім месцу і не пашыраецца па скуры, і яна цьмяная, то гэта пухліна ад апёку. I абесьце яго сьвятар за чыстага, бо гэта запаленьне ад апёку.
29 Мужчына або жонка, калі будзе ў іх болька на галаве альбо на барадзе,
30 I агледзе сьвятар больку, і во, выгляд яе глыбей за скуру, і ў ёй волас жаўтлявы, ценькі, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта шалудзівасьць; гэта праказа на галаве альбо на барадзе.
31 I калі агледзе сьвятар больку шалудзівасьці, і во, выгляд яе ня глыбей за скуру, і воласу чорнага няма ў ёй; дык запрэць сьвятар маючага больку шалудзівасьці на сем дзён.
32 I агледзе сьвятар тую больку сёмага дня, і во, не пашырылася шалудзівасьць, і няма на ёй жаўтлявага воласу, і выгляд шалудзівасьці ня глыбей за скуру,
33 Дык паголяць яго, але шалудзівага месца не паголяць; і запрэць сьвятар шалудзівага на сем дзён другім наваратам.
34 I паглядзіць сьвятар на шалудзівасьць сёмага дня, і вось, не пашырылася шалудзівасьць па скуры, і выгляд яе ня глыбей за скуру; дык абесьце яго сьвятар за чыстага; і памые ён адзежу сваю, і будзе чысты.
34 I калі вельмі пашырацца будзе шалудзівасьць на скуры па ачышчэньню яго,
36 Дык паглядзіць на яго сьвятар, і во, пашырылася шалудзівасьць па скуры, то няхай ня шукае сьвятар жаўтлявага воласу: ён нячысты.
37 I калі ў ваччу ягоным шалудзівасьць стаіць на месцу, і волас чорны вырас у ёй, то шалудзівасьць загаілася, ён чысты; сьвятар абесьце яго за чыстага.
38 І калі ў мужчыны альбо ў жонкі будуць на скуры цела іхнага плямы, плямы белыя,
39 I паглядзіць сьвятар, і вось, на скуры цела іхнага плямы бледа-белыя, то гэта кругі разрослыя на скуры: ён чысты.
40 I калі ў людзіны выпалі валасы з галавы ейнае, то гэта пляшывы; чысты ён.
41 А калі з боку віду ягонага выпадуць валасы з галавы, то ён лысы; чысты ён.
42 А калі на пляшу альбо на лысіне будзе болька бела-чырванаватая, то праказа квіціць на пляшу альбо на лысіне.
43 I паглядзіць яго сьвятар, і вось, пухліна болькі бела-чырванаватая на пляшу альбо на лысіне ягонай, выглядам падобная да праказы скуры цела;
44 То чалавек пракажаны ён, нячысты ён: сьвятар абесьце яго за супоўнага нячыстага, у яго на галаве болька.
45 I ў пракажанага, на каторым гэтая болька, мае быць разарвана адзежа, і галава ягоная мае быць непакрытая, і вусны закрытыя, і мае крычэць: “Нячысты! нячысты!”
46 Усі дні, пакуль на ім болька, ён мае быць нячысты, нячысты ён; ён мае жыць адзінотны, вонках табару будзе сяліба ягоная.
47 I калі на адзежы будзе болька праказы, на адзежы ваўнянай, альбо на адзежы лянной,
48 Або на аснове, або на ўтоку зь лёну або воўны, або на скуры, або на якім вырабе скураным,
49 I будзе болька зелянаватая альбо чырванаватая на адзежы, або на скуры, або на аснове, або на ўтоку, або на якой судзіне із скуры, то гэта болька праказы, надабе паказаць яе сьвятару.
50 Сьвятар агледзе больку і запрэць маючага больку на сем дзён.
51 I агледзе больку сёмага дня, што пашырылася болька на адзежы, або на аснове, або на ўтоку, або на скуры, або на якім вырабе, зробленым із скуры, то гэта праказа ядавітая, маючы больку нячысты.
52 Ён мае спаліць адзежу, альбо аснову, альбо ўток ваўняны, альбо лянны, альбо кажную рэч скураную, на каторай будзе болька: бо ядавітая праказа гэта; надабе спаліць на цяпле.
53 I калі абача сьвятар, і вось, не пашырылася болька па адзежы, альбо па аснове, альбо па ўтоку, альбо па якой скураной судзіне;
54 Дык сьвятар раскажа вымыць тое, на чым болька, і запрэць яго на сем дзён другім наваратам.
55 I абача сьвятар па вымыцьцю болькі, і во, не зьмяніла болька свайго выгляду й болька не пашырылася, то нячыстая яна, спалі яе на цяпле; гніцьцё гэта на добрым альбо на благім баку.
56 I калі абача сьвятар, і во, стала цьмяная болька просьле вымыцьця яе, дык вырве яе з адзежы, альбо із скуры, альбо з асновы, альбо з утоку.
57 Калі ж яна ізноў пакажацца на адзежы, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой скураной рэчы, то гэта разрастаючая; на цяпле спалі тое, у чым болька.
58 I адзежу, альбо аснову, альбо ўток, альбо якую скураную судзіну, каторую вымыў, і зышла зь яе болька, дык надабе вымыць яе другім наваратам, і яна будзе чыстая».
59 Гэта права праз больку праказы на адзежы ваўняной альбо лянной, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой скураной судзіне, як абяшчаць яе за чыстую альбо нячыстую.

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 13 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.