1 I жыў Ізраель у Сытыме, і пачаў люд бязуліць із дачкамі моаўскімі.
2 I звалі яны люд да аброкаў багоў сваіх, і еў люд, і кланяўся багом іхным.
3 I ўпрогся Ізраель у іго Ваал Пеора.
4 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля. I сказаў СПАДАР Масею: «Вазьмі ўсіх галоў люду, і павесь іх СПАДАРУ перад сонцам, і адвернецца пал гневу СПАДАРОВАГА ад Ізраеля».
5 I сказаў Масей судзьдзям Ізраелявым: «3абіце кажны людзёў сваіх, каторыя ўпрэгліся да Ваал Пеора».
6 I вось, муж із сыноў Ізраелявых прышоў і дабліжыў да братоў сваіх Мідзянянку, на аччу Масея й на ачох усяе грамады сыноў Ізраелявых, а яны плакалі ля ўходу будану збору.
I абачыў Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, і ўстаў з пасярод грамады і ўзяў дзіду ў руку сваю.8 I ўвыйшоў за мужам Ізраелцам у спальны будан, і пракалоў абаіх, мужа Ізраелца й жонку ў жывот яе: і запынена было паражэньне ад сыноў Ізраелявых.
9 I было памерлых ад паражэньня дваццаць чатыры тысячы.
10 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
11 «Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраелявых, завідзеўшы завісьцю Маёй сярод іх, і Я ня выгубіў сыноў Ізраелявых у завісьці сваёй.
12 Затым скажы: “Вось, Я даю яму змову Сваю, супакой;
13 I будзе яна яму а насеньню ягонаму па ім змоваю сьвятарства вечнага, за тое, што ён выказаў завісьць за Бога свайго й дастаў ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым”».
14 А імя забітага мужа Ізраелца, што забіты з прычыны Мідзянянкі, Зымра Салянок, князь дому Сымонавага.
15 А імя жонкі, забітае Мідзянянкі, Козьбі, дачка Цурава, галавы люду дому айца ў Мідзяне.
16 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
17 «Уціскай Мідзянян, і біце іх,
18 Бо яны ўціскалі вас ізрадзтвам, якім яны ізраджалі вас у справе Пеора і ў справе Козьбі, дачкі князя Мідзянскага, сястры свае, забітай у дзень паражэньня ў справе Пеора».
Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 25 глава