Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Мацьвея | 26 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I сталася, як Ісус скончыў усі гэтыя словы, што сказаў вучанікам сваім:
2 «Вы ведаеце, што за два дні будзе Пасха, і Сын Людзкі будзе ізраджаны, каб быў укрыжаваны».
3 Тады зьберліся найвышшыя сьвятары а кніжнікі а старцы люду да двору найвышшага сьвятара, званага Каяфаю.
4 I зрадзіліся ўзяць Ісуса хітрынёю й забіць;
5 Але гукалі: «Адно ня ў сьвята, каб ня было ўзрушэньня ў люду».
6 Як жа Ісус быў у Віфані, у доме Сымона пракажанага,
7 Дабліжылася да Яго жонка з алябастровым слоікам вельма дарагога алею і ўзьліла Яму ўзьляжачаму на галаву.
8 Абачыўшы гэта, вучанікі абурыліся, кажучы: «Нашто гэтае раськідонства ?
9 Бо можна было б прадаць гэта за шмат і даць убогім».
10 А, ведаючы гэта, Ісус кажа ім: «Нашто робіце прыкрасьць жонцы? Яна добры ўчынак учыніла Імне;
11 Бо ўбогіх заўсёды маеце із сабою, а Мяне не заўсёды маеце.
12 Узьліўшы алей гэты на цела Мае, яна прыгатавала Мяне да пахову.
13 Запраўды кажу вам: ідзе-лень будзе абяшчана Евангеля гэта на цэлым сьвеце, сказана будзе таксама, што зрабіла гэтая — на памятку празь яе».
14 Тады адзін із двананцацёх, званы Юда Іскарыёт, падышоў да найвышшых сьвятароў.
15 Ён сказаў: «Што хочаце імне даць, і я вам выдам Яго?» Яны адважылі яму трыццаць срэбнікаў.
16 I адгэнуль ён шукаў прылучаю ізрадзіць Яго.
17 На першы дзень Праснакоў дабліжыліся вучанікі да Ісуса, кажучы: «Ідзе хочаш Ты прыгатаваць табе есьці пасху?»
18 Ён сказаў: «Пайдзіце да места да таго а таго і скажыце яму: ‘Вучыцель кажа: час Мой блізка, у цябе спраўлю пасху з вучанікамі Сваімі’».
19 Вучанікі зрабілі, як загадаў ім Ісус, і прыгатавалі пасху.
20 Як жа настаў вечар, Ён сеў за стол із двананцацьма вучанікамі.
21 I, як яны елі, сказаў: «Запраўды кажу вам, што адзін із вас ізрадзе Мяне».
22 Яны вельма засмуціліся й пачалі казаць Яму, кажны зь іх: «Ці ня я, Спадару?»
23 Ён жа, адказуючы, сказаў: «Хто мачае з Імною руку ў місе, тый ізрадзе Мяне.
24 Запраўды Сын Людзкі йдзець, як напісана празь Яго, але бяда таму чалавеку, што ізраджае Сына Людзкога; валей было б не радзіцца таму чалавеку».
25 Пры гэтым і Юда, што ізраджаў Яго, сказаў: «Ці ня я, Раббі?» Кажа яму: «Ты сказаў».
26 I як яны елі, Ісус узяў букатку і дабраславіў, паламіў, і даў вучанікам, і сказаў: «Вазьміце, ежча, гэта ё цела Мае».
27 I, узяўшы чару, і падзяку ўчыніўшы, падаў ім і сказаў: «Піце зь яе ўсі;
28 Бо гэта ё кроў Мая новага Закону, за шмат каго выліваная на дараваньне грахоў.
29 Кажу ж вам, што адгэтуль ніяк ня буду піць із плоду гэтага віна аж да таго дня, калі буду піць із вамі новае ў гаспадарстве Айца Свайго».
30 I, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.
31 Тады кажа ім Ісус: «Усі вы празь Мяне спакусіцеся гэтае ночы, бо напісана: ‘Вытну пастыра, і рассыпяцца авечкі чарады’.
32 Па ўскрысеньню ж Сваім выпераджу вас у Ґалілеі».
33 Пётра ж, адказуючы, сказаў Яму: «Калі ўсі спакусяцца празь Цябе, я ніколі не спакушуся».
34 Ісус сказаў яму: «Запраўды кажу табе, што гэтае ночы ўперад, чымся запяець пятух, трэйчы запрэшся Мяне».
35 Кажа Яму Пётра: «Хоць бы я меў памерці з Табою, ніяк не запруся Цябе». Падобна казалі і ўсі вучанікі.
36 Потым прыходзе зь імі Ісус на месца, званае Ґефсыманя, і кажа вучанікам: «Пасядзіце тут, пакуль Я пайду памаліцца там».
37 I, узяўшы із Сабою Пётру а абодвых сыноў Зэведэевых, пачаў смуціцца а тужыць.
38 Тады кажа ім: «Глыбака смутная душа мая аж да сьмерці, пабудзьце тут з Імною і будзьце чукавыя».
39 I, адышоўшыся крыху, паў на від Свой, маліўся й казаў: «Войча Мой! калі льга, няхай абмінець Мяне чара гэтая; ня як Я хачу, адылі, але як Ты».
40 I прыходзе да вучанікаў, і засьпяець іх сьпячых, і кажа Пётру: «Ці так не маглі вы вытрываць адну гадзіну з Імною, каб ня спаць?
41 Будзьце чукавыя й маліцеся, каб ня ўвыйсьці ў спакусу. Запраўды дух бадзёры, але цела млявае».
42 Яшчэ, адышоўшыся ўдругава, маліўся, кажучы: «Войча Мой! калі ня можа чара гэтая абмінуць Мяне, каб Імне ня піць яе, няхай станецца воля Твоя».
43 I, прышоўшы, засьпяець іх ізноў сьпячых, бо ў іх вочы ацяжэлі.
44 I, пакінуўшы іх, адышоў ізноў і маліўся трэйці раз, кажучы йзноў гэта самае слова.
45 Тады прыходзе да вучанікаў Сваіх і кажа ім: «Сьпіце ж а супачывайце, вось, дабліжылася гадзіна, і Сын Людзкі будзе выданы ў рукі грэшнікаў.
46 Устаньце, ідзіма: вось, дабліжыўся тый, што Мяне ізраджае».
47 I, як яшчэ гукаў Ён, во, Юда, адзін із двананцацёх, прышоў, і зь ім вялікі груд ізь мячамі а кіямі ад найвышшых сьвятароў а старцоў люду.
48 А ізраджаючы Яго даў ім знак, сказаўшы: «Каго я пацалую, Тый і ё, схапіце Яго».
49 I, якга падышоўшы да Ісуса, сказаў: «Здароў будзь, Раббі!» і горача пацалаваў Яго.
50 Ісус жа сказаў яму: «Прыяцелю, чаго прышоў ты?» Тады падышлі й налажылі рукі на Ісуса і ўзялі Яго.
51 I вось, адзін із былых ізь Ісусам, выцягнуўшы руку, агаліў меч свой і, выцяўшы слугу найвышшага сьвятара, адцяў яму вуха.
52 Тады кажа яму Ісус: «Зьвярні меч свой на месца яго, бо ўсі тыя, што бяруць меч, ад мяча загінуць.
53 Ці думаеш, што Я цяпер ня мог бы прасіць Айца Свайго, і Ён даў бы Імне балей, чымся двананцаць легіёнаў ангілаў?
54 Як жа споўняцца Пісьмы, што так мае быць?»
55 Тае ж гадзіны сказаў Ісус грудом: «Бы на разбойніка вышлі вы зь мячамі а кіямі ўзяць Мяне; кажны дзень у сьвятыні Я сядзеў, вучачы, і вы не схапілі Мяне.
56 «Гэта ж усе было, каб споўніліся пісаньні прарокаў». Тады ўсі вучанікі, пакінуўшы Яго, уцяклі.
57 А тыя, што ўзялі Ісуса, завялі Яго да Каяфы, найвышшага сьвятара, ідзе зьберліся кніжнікі а старцы.
58 Пётра ж ішоў за ім здалеку, аж да двору найвышшага сьвятара; і, увыйшоўшы ўнутр, сеў із паслугачымі, каб бачыць канец.
59 Найвышшыя сьвятары а старцы а ўвесь сынэдрыён шукалі хвальшывага сьветчаньня на Ісуса, каб зрабіць Яму сьмерць;
60 I не знаходзілі; і не знайшлі, дарма што шмат хвальшывых сьветак прыходзіла. Але, наапошку, прышло двух хвальшывых сьветак.
61 I сказалі: «Ён казаў: “Магу абурыць дом Бо жы і за тры дні пастанавіць яго“».
62 I, устаўшы, найвышшы сьвятар сказаў Яму: «Нічога не адказуеш на тое, што яны на Цябе сьветчаць?»
63 Ісус маўчаў. I найвышшы сьвятар сказаў Яму: «Запрысягаю Цябе Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?»
64 Ісус сказаў яму: «Ты сказаў; нават кажу вам: адгэтуль абачыце Сына Людзкога, на правіцы моцы седзячага і прыходзячага на булакох нябёсных».
65 Тады найвышшы сьвятар разьдзер адзецьці свае й сказаў: «Ён блявузґае! нашто яшчэ нам сьветкі? во, цяпер вы чулі блявузґаньне Ягонае!
66 Як вам здаецца?» Яны ж, адказуючы, сказалі: «Вінен сьмерці».
67 Тады плівалі Яму ў від і поўшылі Яго; а іншыя білі далонямі рук сваіх,
68 Кажучы: «Прарачы нам, Хрысьце, хто выцяў Цябе?»
69 А Пётра сядзеў у дварэ вонках. I падышла да Яго адна паслужніца, кажучы: «I ты быў зь Ісусам Ґалілеянінам».
70 Але ён заперачыў перад усімі, сказаўшы: «Ня ведаю, што ты кажаш».
71 Як жа ён выходзіў на ґанак, абачыла яго другая, і кажа бытым там: «I гэты быў зь Ісусам Назарэцянінам».
72 I ён ізноў заперачыў з прысягаю, што ня знае гэтага чалавека.
73 За часінку, падышоўшы тыя, што там стаялі, сказалі Пётру: «Запраўды й ты зь іх, бо й мова твая выдаець цябе».
74 Тады ён пачаў клясьціся а прысягаць: «Я ня знаю гэтага чалавека». I якга пятух запяяў.
75 I Пётра ўспомнеў слова Ісусава, што сказаў яму: «Уперад чымся пятух запяець, трэйчы запрэшся Мяне». I, вышаўшы вонкі, плакаў горка.

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 26 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.