1 І Пачулі апосталы а браты, каторыя былі ў Юдэі, што пагане таксама адзяржалі слова Божае.
2 I як Пётра прышоў да Ерузаліму, абрэзаныя сьперачаліся зь ім,
3 Кажучы: «Ты хадзіў да людзёў неабрэзаных і еў зь імі».
4 Тады пачаў Пётра зьясьняць ім з парадку, кажучы:
5 «У месьце Ёппе я маліўся і відзеў у захапленьню відзень: зыходзіла нейкая судзіна, бы вялікая пасьцілка, за чатыры рагі спушчаная зь неба далоў, і спусьцілася аж да мяне.
6 Уцеміўшыся ў яе, я зацеміў і абачыў чатыраногія земныя а дзікія зьвяры а паўзуны а птушкі нябёсныя.
7 I пачуў я таксама голас, кажучы імне: ,Устань, Пётру, бі
8 А я сказаў: ?Ніякім парадкам, Спадару, бо збудзененае альбо нячыстае ніколі ня ўвыйшло ў рот мой'.
9 I ўдругава адказаў голас ізь неба: ,Што Бог ачысьціў, не ўважай за збудзененае'.
10 I гэта было трэйчы, і ўзноў паднялося ўсе на неба.
11 I гля, зараз тры чалавекі стаялі ля дому, у каторым я жыў, пасланыя да мяне з Цэсарэі.
12 I Дух сказаў імне ісьці зь імі, ані ня сумляючыся. I пайшлі з імною таксама тыя шасьцёх братоў, і мы ўвыйшлі да дому таго чалавека.
13 I ён паведаў нам, як ён бачыў ангіла ў доме сваім, каторы стаяў і сказаў яму: ,Пашлі да Ёппы і пазаві Сымона, каторага мянушка Пётра,
14 Каторы скажа словы табе, якімі спасешся ты а ўвесь дом твой'.
15 I як я пачаў казаць, паў на іх Дух Сьвяты, аднолькава, як і на нас спачатку.
16 I я ўспомнеў слова Спадарова, як Ён казаў: ,Яан хрысьціў вадою, але вы будзеце ахрышчаны Духам сьвятым'.
17 Дык калі Бог даў ім тый самы дар, як і нам, як мы ўверылі ў Спадара Ісуса Хрыста, хто ж я, каб мог перакажаць Богу?»
18 Выслухаўшы гэта, яны супакоіліся й славілі Бога, кажучы: «Дык запраўды Бог і паганам даў каяту да жыцьця».
19 Прымеж тога тыя, што рассыпаліся навонкі з прычыны атугі, каторая сталася ў зьвязку ізь Сьцепаном, прайшлі да Фінікі а Кіпру а Антыёхі, нікому ня кажучы слова, адно толькі Жыдом.
20 Былі ж некатрыя зь іх Кіпране а Кірынеяне, што, прышоўшы да Антыёхі, гукалі й да Грэкаў, абяшчаючы дабравесьць праз Спадара Ісуса.
21 I рука Спадарова была зь імі, і вялікі лік уверыў а навярнуўся да Спадара.
22 I дзейкі празь іх дайшлі да вушэй царквы Ерузалімскае, і яны наслалі Варнаву да Антыёхі,
23 Каторы, прыбыўшы й абачыўшы ласку Божую, усьцешыўся і захочаваў усіх із станаўкім сэрцам трываць пры Спадару;
24 Бо ён быў муж добры і поўны Духа Сьвятога а веры. I вялікая грамада была дадана Спадару.
25 I пайшоў да Тарсу шукаць Саўлы,
26 I, знайшоўшы, прывёў яго да Антыёхі. I так было ў іх, што цэлы год яны зьбіраліся ў царкве і вучылі вялікую грамаду; і вучанікі ўв Антыёсе ўпяршыню назваліся Хрысьцянмі.
27 Тых жа дзён прарокі зышлі зь Ерузаліму да Антыёхі.
28 I, устаўшы, адзін ізь іх, імям Агаў, даў зразумець Духам, што будзе вялікая галадоў па ўсёй зямлі, каторая й сталася за Кляўда.
29 Тады вучанікі, кажны подле магчымасьці свае, пастанавілі паслаць памогу братом, што жыхарылі ў Юдэі;
30 Што й зрабілі, паслаўшы старшым Варнаваю а Саўлам.
Дзеі сьвятых апосталаў, 11 глава