Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Былі ж ув Антыёсе ў тамашняй царкве прарокі а вучыцелі: Варнава а Сымон, званы Чорным, а Луц Кірынеянін а Манайна, сугадунец Гірада чацьвертніка, а Саўла.
2 I як яны служылі Спадару а поставалі, Дух Сьвяты сказаў: «Выдзяліце Імне Варнаву а Саўлу да працы, да каторае Я пагукаў іх».
3 Тады яны поставалі а маліліся і, узлажыўшы на іх рукі, адпусьцілі іх.
4 Яны ж, будучы пасланыя Духам Сьвятым, зышлі да Сэлеўкі, а стуль паплылі на Кіпру;
5 I, быўшы ў Саляміне, абяшчалі слова Божае ў бажніцах жыдоўскіх; і мелі із сабою Яана за паслугачага.
6 I, прайшоўшы ўвесь абток аж да Пафу, знайшлі якогась чараўніка, хвальшывага прароку, Жыда, імям Варісус,
7 Што быў з проконсулам Сяргеям Паўлам, мужам асьвячоным. Гэты, пагукаўшы Варнаву а Паўлу, зычыў пачуць слова Божае.
8 Але працівіўся ім чараўнік Еліма (бо гэткае імя ягонае ў перакладзе), сілаваўся адвярнуць проконсула ад веры.
9 Але Саўла, каторы таксама Паўла, напоўнены Духам Сьвятым, узорыўшыся ў яго, сказаў:
10 «О поўны ўсялякае ашукі а ўсялякага падходу, сын нячысьціка, непрыяцель усялякае справядлівасьці! ці не перастанеш ты крывіць простыя сьцежкі Спадаровы?
11 I цяпер во рука Спадарова на табе, і ты будзеш нявісны, не абачыш сонца да пары». I якга паў на яго туман а цемнь, і ён, хістаючыся, шукаў павадыроў, што павялі б яго за руку.
12 Тады проконсул, абачыўшы сталае, уверыў, зумяваючыся з навукі Спадаровае.
13 I, адплыўшы з Пафу, Паўла а бытыя зь ім прыбылі да Перґі ў Памфілі; але Яан адлучыўся ад іх і зьвярнуўся да Ерузаліму.
14 Яны ж, праходзячы ад Перґі, прыбылі да Антыёхі Пісыдзкае і, увыйшоўшы да бажніцы ў сыботні дзень, селі.
15 Па чытаньню Закону а прарокаў, начэльнікі бажніцы паслалі да іх, кажучы: «Мужы браты, калі вы маеце якое слова дамяненьня люду, кажыце».
16 Тады Паўла, устаўшы й даўшы знак рукою, сказаў: «Мужы Ізраеляне і ўсі, што баіцеся Бога, слухайце!
17 Бог люду гэтага Ізраельскага абраў айцоў нашых і павышыў люд гэты ў быцьцю іх у зямлі Ягіпецкай, і высокім плячом вывеў іх ізь яе,
18 I каля Сараку год часу цярпеў іх на пустыні.
19 I, выгубіўшы сем народаў у зямлі Канаанскай, даў зямлю іхную ім на спадак на працягу каля чатырыста а пяцьдзясят год.
20 I даваў ім судзьдзяў аж да прарокі Самуйлы.
21 I тады прасілі караля, і Бог даў ім Саўлу Кісянка, мужа з плямені Веняміновага, на сорак год.
22 I, аддаліўшы яго, узьняў ім Давіда за караля, катораму, даючы сьветчаньне, сказаў: ,Я знайшоў Давіда Есянка, мужа подле сэрца Свайго, каторы будзе чыніць волю Маю'.
23 З насеньня гэтага чалавека Бог, подле абятніцы, прывёў Ізраелю Спаса Ісуса.
24 Перад Яго прыходам Яан абяшчаў хрэст каяты ўсяму люду Ізраельскаму.
25 А як Яан канчаў дзеяльнасьць сваю, ён сказаў: «За каго маеце мяне ? Я ня тый, але вось, Ён ідзець за імною, Катораму я ня гожы разьвязаць вобую з ног Ягоных».
26 Мужы браты, сынове люду Абрагамовага, і багабойлівыя з памеж вас! нам слова спасеньня гэтага было паслана.
27 Бо жыхары Ерузаліму й начэльнікі іхныя, не пазнаўшы Яго й засудзіўшы, выпаўнілі гукі прароцкія, чытаныя кажную сыботу.
28 I, не знайшоўшы прычыны сьмерці, прасілі Пілата зьнішчыць Яго.
29 А як споўнілі ўсе напісанае празь Яго, зьнялі Яго зь дзерва й паклалі да гробу.
30 Але Бог ускрысіў Яго зь мертвых.
31 Ён зьяўляўся шмат дзён тым, што прышлі зь Ім із Ґалілеі да Ерузаліму, каторыя цяпер сьветкі Ягоныя да люду.
32 I мы абяшчаем вам дабравесьць, што абятніцу, учыненую айцом,
33 Бог выпаўніў нам, дзяцём іхным, ускрысіўшы Ісуса, як і напісана ў другім псальме: ,Ты Сын Мой, сядні Я нарадзіў Цябе'.
34 А што ўскрысіў Яго зь мертвых, каб ужо не зьвярнуўся да раскладу, дык кажа гэтак: ,Я дам вам сьвятыя а верныя дабраславенствы Давідавы'.
35 Затым кажа таксама ў іншым псальме: ,Ты не дазволіш Сьвятому Свайму бачыць раскладу'.
36 Бо Запраўды Давід у сваім веку, паслужыўшы подле волі Божае, заснуў, і даданы да айцоў сваіх, і бачыў расклад.
37 А Тый, Каторага Бог ускрысіў, не абачыў раскладу.
38 Дык няхай будзе ведама вам, мужы браты, што перазь Яго абяшчаецца вам дараваньне грахоў;
39 I ў вусім, у чым вы не маглі аправіцца Законам Масеявым, правіцца Ім кажны вернік.
40 Дык глядзіце, каб ня прышло на вас сказанае ў прарокаў:
41 ,Глядзіце, грэбаваньнікі, і падзівуйцеся й загіньце; бо Я раблю работу за вашых дзён, работу, якой вы ніяк не паверылі б, калі б хто павядаў вам празь яе' ».
42 А як выходзілі, прасілі казаць ім тыя словы ў наступную сыботу.
43 I як збор бажніцы быў распушчаны, шмат хто із Жыдоў а з набожных нававернікаў пайшлі за Паўлам а Варнаваю, каторыя, гукаючы да іх, пераконавалі іх трываць у ласцы Божай.
44 А ў наступную сыботу блізу ўсе места зьберлася слухаць слова Божае.
45 Але Жыды, абачыўшы гурбы, напоўніліся завідасьцяй і перачылі таму, што сказаў Паўла, працівячыся й блявузґаючы.
46 Паўла ж а Варнава гукалі адважна й сказалі: «Надабе было, каб слова Божае перш вам было казана; але ад часу як вы адпіхаеце яго ад сябе і ўважаеце самы сябе за нягожых вечнага жыцьця, вось, мы зварачаемся да паганаў;
47 Бо так Спадар расказаў нам: ,Я пастанавіў Цябе за сьветла паганам, каб Ты быў на спасеньне да канца зямлі' ».
48 I пагане, слухаючы гэта, цешыліся а ўслаўлялі слова Спадарова, і ўверыла іх толькі, колькі было наканавана да жыцьця вечнага.
49 I слова Спадарова шырылася па ўсім краю.
50 Але Жыды падвучылі набожныя выдатныя жанкі і першых места, і ўзьнялі перасьледаваньне на Паўлу а Варнаву, і выгналі іх із граніцаў сваіх.
51 Яны ж, атрусіўшы на іх пыл із ног сваіх, пайшлі да Іконі.
52 Вучанікі ж напоўніліся радасьцяй а Духам Сьвятым.

Дзеі сьвятых апосталаў, 13 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.