Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Як настаў дзень Пяцьдзясятніцы, усі яны былі разам на адным месцу.
2 I зьнецікі стаўся гук ізь неба, бы ад павеву буйнога ветру, і напоўніў увесь дом, ідзе яны сядзелі.
3 I зьявіліся ім падзеленыя языкі, бы агнёвыя, і асеў на кажным адзін ізь іх.
4 I напоўніліся ўсі Духам Сьвятым і пачалі гукаць іншымі мовамі, як тый Дух даваў ім вымаўляць.
5 Былі ж там у Ерузаліме прыяжджомыя Юдэі, людзі набожныя, ад усялякага народу пад нябёсамі.
6 Як жа стаўся гук, зышлася множасьць, і былі зумеўшыся, бо кажны чуў іх гукаючых да іх ягоным собскім нарэччам.
7 I ўсі зумяваліся а дзіваваліся, гукаючы мяжсобку: «Ці ня ўсі гукаючыя Ґалілеяне?
8 Як жа мы чуем кажны собскае нарэчча, у каторым нарадзіліся,
9 Парфяне а Мідзяне а Еламіты а жыхары Месопотамы а Юдэі а Каппадокі, Понту а Азі,
10 Фрыґі а Памфілі, Ягіпту а часьцяў Лібы, сумежных ізь Кірэнаю, а прыяжджомыя Рымляне, Юдэі а нова на веру наверненыя,
11 Крыцяне а Арабаве, чуем іх нашымі мовамі гукаючых празь вялікія справы Божыя?»
12 I ўсі зумяваліся, і ў клопатнай парусе гукалі адны аднмм: «Што гэта значыцца?»
13 Але іншыя, насьміхаючыся, гукалі: «Яны ўпіліся новым віном».
14 Пётра ж, стаўшы з адзінанцацьма, узьняў голас свой і прамовіў да іх: «Мужы Юдэйскія і ўсі жыхары Ерузаліму! хай будзе ведама вам, і ўважайце на словы мае:
15 Яны не п'яныя, як вы ўвабражаеце сабе, бо трэйцяя гадзіна дня;
16 Але гэта сказанае прарокам Ёелям:
17 ,І будзе апошніх дзён, кажа Бог, выльлю з Духа Свайго на ўсе цела; і будуць праракаць сынове вашы а дачкі вашы, і маладзёны вашы будуць відзець відзені, і старыя вашыя будуць сьніць сны.
18 Але, і на слугаў Сваіх і на служэбкі Свае выльлю тых дзён із Духа Свайго, і яны будуць праракаць.
19 I дам чудосы на небе ўгары і знакі на зямлі далавах, кроў а агонь а куродым.
20 Сонца абернецца ў цемнь, і месяц у кроў, уперад чымся настане дзень Спадароў, вялікі а славуты.
21 I станецца, што кажны, хто будзе гукаць імя Спадарова, спасецца'.
22 «Мужы ізраельскія! слухайце словы гэтыя: Ісуса Назарэцкага, мужа, пасьветчанага вам Богам учынкамі магутнасьці а чудосамі а знакамі, што Бог учыніў перазь Яго сярод вас, як вы самы ведаеце,
23 Яго радаю і перадведаньням Божым выданага, вы рукою бяспраўных укрыжавалі а забілі.
24 Бог ускрысіў Яго, раскволіўшы путы сьмерці, бо нельга было ёй удзяржаць Яго гэтымі.
25 Бо Давід кажа ўзглядам Яго: ,Я бачыў Спадара кажначасна перад сабою; бо Ён па правіцы маёй, каб я не захістаўся.
26 Затым сэрца мае цешылася, і язык мой весяліўся, нават і цела мае будзе жыхарыць у надзеі;
27 Бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле ані дасі Сьвятому бачыць расклад.
28 Ты даў імне пазнаці дарогі жыцьця; Ты напоўніў мяне радасьцяй перад відам Сваім'.
29 Мужы браты, няхай будзе дазволена гукаць выразьліва праз патрыярха Давіда, што ён памер і пахаваны, і помнік ягоны памеж нас дагэтуль.
30 Будучы ж прарокам і ведаючы, што Бог із прысягаю абяцаў з плоду сьцёгнаў ягоных пасадзіць на пасадзе ягоным,
31 Ён перадбачыўшы, гукаў праз ускрысеньне Хрыста, што не пакінены будзе Ён у пекле ані абача цела Ягонае раскладу.
32 Гэтага Ісуса Бог ускрысіў, чаго ўсі мы сьветкі.
33 Дык, будучы ўзьняты правіцаю Божай і адзяржаўшы ад Айца абятніцу Сьвятога Духа, Ён выліў тое, што бачыце а чуеце.
34 Бо Давід ня ўзьнёсься да нябёс, але ён сам кажа: ,Сказаў Спадар Спадару майму: сядзь па правіцы Маёй,
35 Пакуль Я пакладу непрыяцеляў Тваіх казулькаю пад ногі Твае'.
36 Дык няхай увесь дом Ізраеляў напэўна ведае, што Бог учыніў Яго, Гэтага Ісуса, Каторага вы ўкрыжавалі, Спадаром а Хрыстом».
37 Пачутае баданула ім у сэрца, і сказалі Пётру а іншым апосталам: «Што мы маем рабіць, мужы браты?»
38 Пётра сказаў ім: «Пакайцеся а ахрысьціцеся кажны з вас у імя Ісуса Хрыста дзеля дараваньня грахоў, — і адзяржыце дар Сьвятога Духа;
39 Бо вам ёсьць абятніца й дзяцём вашым і ўсім далёкім толькім, колькіх пагукае Спадар Бог наш».
40 I шмат якімі іншымі словамі ён урочыста сьветчыў і захочаваў іх, кажучы: «Ратуйцеся ад роду гэтага крутадушнага».
41 Тады тыя, што ахвотна прынялі слова ягонае, былі ахрышчаны; і дадана таго дня душаў каля трох тысячаў.
42 I яны непарушна трывалі ў навуццы апосталаў а ўзаем'ю, у ламеньню хлеба а ў малітвах.
43 I боязьнь агарнула кажную душў, і шмат чудосаў а знакоў было зьдзеяна апосталамі.
44 I ўсі вернікі былі разам, і мелі ўсе супольнае.
45 I прадавалі двары свае а маемасьці, і раздавалі ўсім, подле патрэбы кажнага.
46 I дзень пры дню непарушна трывалі ў сьвятьгаі, і, ломячы хлеб па дамох, дзялілі ежу ў радасьці а ў прасьціні сэрца,
47 Хвалячы Бога і маючы зычлівасьць у ўсяго люду. Спадар жа што дзень дадаваў да царквы спасаных.

Дзеі сьвятых апосталаў, 2 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.