Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Пётра а Яан узыходзілі разам да сьвятыні на дзявятую гадзіну малітвы.
2 I быў нейкі чалавек, кульгавы ад улоньня маці свае, каторага насілі й садзілі дзень пры дню ля дзьвярэй сьвятыні, званых Харошымі, прасіць убожніны ў вуходзячых да сьвятыні.
3 Ён, абачыўшы Пётру а Яана перад уходам іх у сьвятыню, прасіў у іх убожніны.
4 Пётра, гледзячы на яго зь Яанам, сказаў: «Глянь на нас».
5 I ён уцеміўся ў іх, спадзяючыся адзяржаць ад іх што-колечы.
6 Але Пётра сказаў: «Срэбла а золата я ня маю, але што маю, тое даю тэ: у імя Ісуса Хрыста Назарэцкага ўстань а хадзі».
7 I, узяўшы яго за правую руку, падняў; і якга ўмацаваліся ногі ягоныя а шчыкалаткі.
8 I, ускочыўшы, стаў, і хадзіў, і ўвыйшоў зь імі ў сьвятыню, ходзячы а падскокуючы а хвалячы Бога.
9 I увесь люд бачыў яго ходзячага а хвалячага Бога.
10 I пазналі яго, што гэта быў тый, каторы сядзеў у Харошых дзьвярох сьвятыні дзеля ўбожніны; і працяліся жахам а зумленьням ад тога, што сталася яму.
11 I як ён дзяржаўся Пётры а Яана, увесь люд, вельма зумеўшыся, зьбегся да іх на ґанак, званы Салямонавым.
12 А Пётра, абачыўшы гэта, адказаў люду: «Мужы ізраельскія, чаму вы зумеліся з гэтага чалавека, альбо чаму прыцяміліся да нас, быццам мы сваёй сілаю альбо набожнасьцю ўчынілі, што ён ходзе?
13 Бог Абрагамоў а Ісакоў а Якаваў, Бог айцоў нашых, уславіў Дзяцё Свае Ісуса, Каторага вы выдалі й адракліся Яго ў прытомнасьці Пілата, як ён быў рассудзіўшы выпусьціць Яго.
14 Але вы Сьвятога а Справядлівага адракліся, і прасілі падараваць вас забіўцам;
15 А пачынаньніка жыцьця вы забілі, Каторага Бог ускрысіў зь мертвых, чаго мы сьветкі.
16 I вераю ў імя Ягонае, імя Ягонае ўмацавала гэтага, каторага вы бачыце й знаеце; і вера, што ад Яго, дала яму супоўнае ўздараўленьне гэтае ў прытомнасьці вас усіх.
17 Але цяпер, браты, я ведаю, што вы зрабілі гэта зь неведзі, як і старцы вашыя.
18 Бог жа, што наперад абясьціў вуснамі ўсіх прарокаў, што меў Хрыстос цярпець, так выпаўніў.
19 Дык кайцеся й навярніцеся дзеля сьцерця грахоў сваіх, каб часы халадку прышлі ад віду Спадаровага,
20 I каб паслаў Ён Ісуса Хрыста, наканаванага вам,
21 Каторага неба запраўды мела прыняць да часоў аднаўленьня ўсяго, праз што Бог казаў вуснамі сьвятых прарокаў Сваіх ад веку.
22 Масей запраўды сказаў: ,Прароку Спадар Бог ваш узьніме вам із братоў вашых, як мяне; Яго слухайце ў вусім, што-колечы Ён будзе казаць вам.
23 I будзе, што кажная душа, каторая не паслухае Прарокі таго, чыста будзе выгублена зь люду'.
24 I запраўды ўсі прарокі ад Самуйлы й просьле яго, колькі іх казала, наперад абяшчалі гэтыя дні.
25 Вы сынове прарокаў а змовы, каторую Бог учыніў з бацькамі вашымі, кажучы Абрагаму: ,І ў насеньню тваім дабраслаўлены будуць усі радзімы зямлі'.
26 Вам найперш Бог, узьняўшы Дзяцё Свае, паслаў Яго, дабраслаўляючы вас, каб адвярнуць кажнага ад нягоднасьцяў вашых».

Дзеі сьвятых апосталаў, 3 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.