Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Тады сказаў найвышшы сьвятар: «Ці так гэта?»
2 А ён сказаў: «Мужы браты і айцове, паслухайце! Бог славы зьявіўся айцу нашаму Абрагаму, як ён быў у Месопотаме, уперад чымся ён жыхарыў у Гаране,
3 I сказаў яму: ,Выйдзі ізь зямлі свае і ад радні свае, і прыйдзі да зямлі, што Я пакажу табе'.
4 Тады, вышаўшы ізь зямлі Хальдэйскае, ён жыхарыў у Гаране; а стуль, па сьмерці айца ягонага, Бог перасяліў яго да гэтае зямлі, у каторай цяпер жыхарыце.
5 I ня даў яму ў ёй спадку ані на ступу нагі, але абяцаў даць яе ў дзяржаньне яму а насеньню ягонаму па ім, як ён ня меў дзіцяці.
6 I сказаў Бог гэтак: ,Насеньне твае будзе прыходным у зямлі чужой, і паняволяць іх, і будуць блага абходзіцца чатырыста год.
7 I народ, у каторага яны будуць нявольнікамі, я буду судзіць, сказаў Бог; і просьле гэтага яны выйдуць і будуць кланяцца Імне на гэтым месцу'.
8 I даў яму змову абразаньне. I гэтак ён нарадзіў Ісака, і абрэзаў яго восьмага дня; а Ісак Якава, а Якаў — двананцацёх патрыярхаў.
9 Патрыярхі ж, завідуючы Язэпу, прадалі Яго да Ягіпту; але Бог быў ізь ім,
10 I выбавіў яго ад усяе атугі, і даў яму зычлівасьць а мудрасьць у ваччу фараона, караля ягіпецкага, і ён прызначыў яго за начэльніка над Ягіптам а над усім домам сваім.
11 I галадоў настала і вялікая гарота ў вусёй зямлі Ягіпецкай а Канаанскай, і бацькі нашы не знаходзілі еміны.
12 Якаў жа, пачуўшы, што ё збожжа ў Ягіпце, паслаў бацькоў нашых першы раз.
13 А другім разам Язэп даўся пазнаць братом сваім, і радзіма Язэпава стала ведамнай фараону.
14 I Язэп паслаў і пагукаў да сябе Якава, айца свайго, і ўсю радню семдзясят пяць душаў.
15 I зышоў Якаў да Ягіпту, і памер, ён а бацькі нашы;
16 I былі перанесены да Сыхему і пакладзены ў гробе, што Абрагам быў купіўшы за срэбла ў сыноў Гамора, айца Сыхемовага.
17 А як бліжэла пара абятніцы, каторую Бог прысягнуў Абрагаму, люд рос а мнажыўся ў Ягіпце,
18 Пакуль паўстаў іншы кароль, што ня знаў Юзэпа.
19 Гэты хітра абходзіўся з родам нашым і сіліў айцоў нашых выкідаць дзеці свае, каб яны не заставаліся жывыя.
20 У тым часе нарадзіўся Масей і быў пазорны. Тры месяцы ён быў жыўлены ў доме айца свайго,
21 А як быў выкінены, дачка фараонава ўзяла яго й прынесла да сябе за сына.
22 I навытыраны быў Масей у вусёй мудрасьці Ягіпцян, і быў магутны ў словах і ўчынках.
23 А як выпаўнілася яму сорак год, прышло яму на сэрца даведацца да братоў сваіх, сыноў Ізраелявых.
24 I, абачыўшы аднаго крыўджанага, абараніў яго і памсьціўся за ўцісьненага, забіваючы Егіпцяніна.
25 Ён думаў, што браты ягоныя зразумеюць, што Бог рукою ягонай даець ім вывальненьне; але яны не зразумелі.
26 А назаўтрае ён паказаўся да іх, як яны біліся, і стараўся іх пагадзіць, кажучы: ,Мужы, вы браты, нашто крыўдзіце адзін аднаго?'
27 Але тый, што крыўдзіў суседа свайго, адапхнуў яго, кажучы: ,Хто прызначыў цябе за начэльніка а судзьдзю над намі?
28 Ці ня хочаш ты забіць мяне, як забіў Егіпцяніна ўчорах?'
29 I ўцёк Масей на гэтае слова, і стаў прыходным у зямлі Мадзямскай, ідзе ў яго нарадзілася двух сыноў.
30 А як скончылася сорак год, зьявіўся яму Ангіл на пустыні Сынайскае гары ў поламі агню ў кусьце.
31 I Масей, абачыўшы, дзіваваўся зь відзені; а як падходзіў разгледзець, быў голас Спадароў:
32 ,Я Бог айцоў тваіх, Бог Абрагама а Ісака а Якава'. I Масей закалаціўся, і ня сьмеў назіраць.
33 І сказаў яму Спадар: ,Разуй вобуй з ног сваіх, бо месца, на каторым ты стаіш, ё зямля сьвятая.
34 Я нагледзеўся на благое абходжаньне зь людам Маім у Ягіпце, і чуў стогн іхны, і зышоў вывальняць іх; дык ідзі, Я пашлю цябе да Ягіпту'.
35 Гэтага Масея, каторага яны адхінулі, сказаўшы: ,Хто прызначыў цябе за начэльніка а судзьдзю?', гэтага Бог за начэльніка а выбавіцеля паслаў рукою Ангіла, што зьявіўся яму ў кусьце.
36 Гэты вывеў іх, учыніўшы чудосы а знакі ў зямлі Ягіпецкай а на Чырвоным мору а на пустыні сорак год.
37 Гэта тый Масей, што сказаў сыном Ізраелявым: ,Прароку ўзьніме Бог вам із братоў вашых, як мяне; Яго слухайце'.
38 Гэта тый, што быў у збору на пустыні з Ангілам, каторы казаў яму на Сынайскай гары, і айцом нашым, каторы прыняў жывыя словы, каб даць вам,
39 Катораму айцове нашы не хацелі быць паслухменыя, але адапхнулі яго ад сябе і ў сэрцах сваіх зьвярнуліся да Ягіпту,
40 Кажучы Аарону: ,3рабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо з Масеям гэтым, што вывеў нас ізь зямлі Ягіпецкае, ня ведаем, што прыгадзілася'.
41 I тых дзён зрабілі цялё, і абраклі аброк балвану, і цешыліся з работы рук сваіх собскіх.
42 Бог жа адвярнуўся й выдаў іх служыць войску нябёснаму, як напісана ў кнігах прароцкіх: ,Ціж вы абракалі Імне зарэзы а аброкі сорак год на пустыні, доме Ізраеляў?
43 Але вы ўзялі будан Молахаў і гвязду бога Рэмфана, каторых зразы вы зрабілі, каб кланяцца ім: і Я перасялю вас за Бабілён'.
44 Будан сьветчаньня мелі айцове нашы на пустыні, як казаў Тый, што гукаў Масею зрабіць гэта подле зразы, што ён бачыў;
45 Каторы ж, прыняўшы ад айцоў сваіх, айцове нашы ўнесьлі зь Ісусам, як уходзілі ў дзяржаву народаў, выгнаных Богам ад віду айцоў нашых.
46 Гэтак было аж да дзён Давіда, каторы знайшоў ласку ў Бога і прасіў знайсьці месца пад вітальню Богу Якававаму.
47 Салямон жа пастанавіў Яму дом.
48 Але Навышні жывець ня ў доме, зробленым рукамі, як кажа прарока:
49 ,Неба пасад Мой, і зямля казулька пад ногі Мае. Што за дом пастановіце Імне, кажа Спадар, альбо ідзе месца дзеля супачынку Майго?
50 Ці не Мая рука зрабіла ўсе гэта ?'
51 О каляныя шыі і неабрэзанага сэрца а вушэй! вы заўсёды працівіліся Духу Сьвятому, як айцове вашы, та.к і вы.
52 Каго з прарокаў не перасьледавалі айцове вашы? Яны забілі тых, што наперад абяшчалі прыход Справядлівага, Каторага вы сталі ізраднікамі а забіўцамі,
53 Вы, каторыя прынялі права, як загадана Ангіламі, і не захавалі яго».
54 Тады, слухаючы гэта, яны ірваліся сэрцам і скрыгаталі на яго зубамі.
55 Але, будучы поўны Духа Сьвятога, уцеміўшыся ачыма сваімі ў неба, ён бачыў славу Божую а Ісуса, па правіцы Бога стаячага;
56 I сказаў: «Гля, я бачу нябёсы рашчыненыя і Сына Людзкога, па правіцы Бога стаячага».
57 Але яны, закрычэўшы вялікім голасам, затыкалі вушы свае, і згодна пусьціліся на яго,
58 I, выкінуўшы за места, каменавалі яго. Сьветкі ж паклалі адзецьці свае ля ног маладзёна, званага Саўла.
59 I каменавалі Сьцепана, каторы маліўся й казаў: «Спадару Ісусе, прымі дух мой!»
60 I, уклякшы, загукаў вялікім голасам: «Спадару, не залічы ім грэху гэтага». I, сказаўшы гэта, уснуў.

Дзеі сьвятых апосталаў, 7 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.