Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другапраўе | 24 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Як возьме хто жонку і стане яе мужам, і будзе, што калі яна ня знойдзе ласкі ў ваччу ягоным, бо ён знаходзе ў ёй што-колечы саромнае, дык напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і вышле яе з дому свайго,
2 I яна выйдзе з дому ягонага, і пойдзе, і выйдзе за другога мужа;
3 I зьненавідзе яе муж апошні, і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і вышле яе з дому свайго, альбо памрэць гэты апошні муж, што ўзяў яе сабе за жонку;
4 То ня можа першы яе муж, што выслаў яе, ізноў узяць яе, каб была яму за жонку, просьле тога, як яна сплюгаўлена; бо агіда гэта перад СПАДАРОМ, і не прычыняй грэху зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак.
5 Калі хто ўзяў жонку нядаўна, то хай ня выходзе на вайну, і нічога ня маюць ускладаць на яго: хай ён застанецца вольным у доме сваім адзін год і вяселе жонку сваю, каторую ўзяў.
6 Ніхто ня мае берці ў заклад верхняга й сподняга жорна, бо таковы бярэць у заклад душу.
7 Калі знойдуць каго, што ён украў каго-колечы з братоў сваіх, із сыноў Iзраелявых, і паняволіў яго, і прадаў яго, то хай памрэць злодзей той; і выкарані ліха з пасярод сябе.
8 Сьцеражыся ў больцы праказы, уважліва дзяржы, каб паўніць подле ўсяго, чаго наўчаць вас сьвятары Левіты; як я расказаў ім, рупіцца паўніць.
9 Памятуй, што зрабіў СПАДАР, Бог твой, Мірыяме на дарозе, як вы йшлі зь Ягіпту.
10 Калі ты пазычыш прыяцелю свайму што-колечы, то не заходзь да дому ягонага, каб вымагаць у яго заклад;
11 Пастой на вуліцы, а тый, катораму ты пазычыў, вынясе табе заклад свой на вуліцу.
12 Калі ж ён чалавек бедны, то ты не кладзіся із закладам ягоным;
13 Канечне зьвярні яму заклад заходам сонца, каб ён лёг у вадзецьцю сваім і дабраславіў цябе: і будзе табе справядлівасьць перад СПАДАРОМ, Богам тваім.
14 Ня крыўдзь найміта, беднага а ўбогага, з братоў сваіх альбо з чужаземцаў сваіх, каторыя ў зямлі тваёй, у браме тваёй:
15 Ягонага дня аддай плату ягоную пярвей, чымся сонца зойдзе, бо ён бедны, і жджэць яе душа ягоная, і каб ён ня гукаў супроці цябе да СПАДАРА, і ня было на табе грэху.
16 Айцове ня маюць быць караны сьмерцяй за дзеці, і дзеці ня маюць быць караны сьмерцяй за бацькоў; кажны за свой грэх хай памрэць.
17 Не перакручуй суду чужаземца а сіраты; і не бяры ў заклад адзецьця ўдавы.
18 I памятуй, што ты быў нявольнікам у Ягіпце, і выкуіпіў цябе СПАДАР, Бог твой, стуль; затым я расказую табе рабіць гэта.
19 Як будзеш жаць жніво свае на полю сваім, і забудзешся сноп на полю, то не зварачайся ўзяць яго: хай ён будзе чужаземцу, сіраце а ўдаве, каб СПАДАР, Бог твой, дабраславіў цябе ў вусіх работах рук тваіх.
20 Як будзеш абіваць аліўкі свае, то не абірай за сабою: чужаземцу, сіраце а ўдаве хай будзе яна.
21 Калі будзеш здыймаць плады ў вінішчу сваім, ня зьбірай астачаў за сабою: чужаземцу, сіраце а ўдаве хай будуць яны.
22 I помні, што нявольнікам ты быў у зямлі Ягіпецкай; затым я й расказую табе рабіць гэта.

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 24 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.