Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другапраўе | 25 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Калі будзе сьпярэчка памеж людзёў, і яны дабліжацца да суду, дык хай судзяць іх, правага хай аправяць, а ліхога засудзяць.
2 I калі будзе варты біцьця ліхі, то судзьдзя хай раскажа пакласьці яго й біць перад сабою, подле ліхасьці ягонае, лікам.
3 Сорак вытняў можа біць яго, а не павяліча, каб ад павялічэньня вытняў звыш гэтага, ад шмат вытняў брат твой ня быў паніжаны перад ачыма тваімі.
4 Не затыкай пыску валу, як ён малоце.
5 Калі браты жывуць разам, і адзін ізь іх памрэць, а сына няма ў яго, то жонка памерлага ня мае выходзіць вонкі за чалавека чужога, але дзевер ейны мае ўвыйсьці да яе а ўзяць яе сабе за жонку а жыць ізь ёю, як дзевер.
6 I будзе, што пяршак, каторага яна народзе, установе імя брата ягонага памерлага, каб ня было сьцерта імя ягонае ў Ізраелю.
7 Калі ж не захоча тый чалавек узяць браціху сваю, то браціха ягоная ўзыйдзе да брамы, да старцоў, і скажа: “Адмовіўся дзевер мой устанавіць імя брата свайго ў Ізраелю, ня хоча жаніцца з імною, як дзевер”;
8 Тады гукнуць яго старцы места ягонага і будуць умаўляць; і калі ён стане й скажа: “Не хачу ўзяць яе”;
9 То дабліжыцца браціха ягоная да яго на ачох старцоў, і здыйме бот ягоны з нагі ягонае, і плюне ў від ягоны, і адкажа, і скажа: “Гэтак робяць із чалавекам, каторы ня будуе дому брату свайму”.
10 I назавуць імя ягонае ў Ізраелю: “Дом разутага”.
11 Як б’юцца мяжсобку мужчыны, чалавек і брат ягоны, і жонка аднаго дабліжыцца, каб уратаваць мужа свайго з рук б’ючага яго, і выцягнуўшы руку сваю, схопе яго за сарамаценьне;
12 Дык адсячы руку ейную; хай не пажалее вока твае.
13 Хай ня будзе ў мяху тваім дваякіх камянёў, вялікі й малы.
14 Хай ня будзе ў доме тваім дваякая ефа, вялікая й малая.
15 Вага дасканальная а справядлівая хай будзе ў цябе, мера дасканальная а справядлівая хай будзе ў цябе, каб працягнуліся дні твае на зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе;
16 Бо агідны перад СПАДАРОМ, Богам тваім, кажны робячы няпраўду.
17 Памятуй, што зрабіў табе Амалік на дарозе, як выйшлі зь Ягіпту;
18 Як ён пераняў цябе на дарозе, і пабіў усіх млявых адзаду цябе, як ты здарожыўся а прыстаў, і не пабаяўся ён Бога.
19 I будзе, як СПАДАР, Бог твой, супакое цябе ад усіх варагоў тваіх навокал зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, каб апанаваць яе, вытры памятку Амаліка з пад нябёсаў, не забудзься.

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 25 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.