Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другапраўе | 9 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Слухай, Ізраелю, ты цяпер пераходзіш Ёрдан, каб пайсьці і апанаваць народы, большыя а дужшыя за цябе, месты вялікія з умацаваньнямі аж да неба,
2 Люд чысьлены а высокі, сынове Енаковы, каторых ты знаеш і ты чуў: “Хто ўстое супроці сыноў Енаковых?”
3 Ведай жа цяпер, што СПАДАР, Бог твой, Ён, Каторы праходзе перад табою, як цяпло зьядаючае; Ён будзе губіць іх і Ён укора іх перад табою, і ты выжанеш іх, і загубіш іх борзда, як казаў табе СПАДАР.
4 Не кажы ў сэрцу сваім, як выжане СПАДАР, Бог твой, іх ад віду твайго, кажучы: “3а справядлівасьць маю прывёў мяне СПАДАР апанаваць гэтую зямлю”, бо за ліхасьць народаў гэтых СПАДАР выганяе іх ад віду твайго.
5 Не за справядлівасьць сваю і не за правасьць сэрца свайго прышоў ты адзяржаць на спадак зямлю іхную, але за ліхасьць народаў гэтых СПАДАР, Бог твой, выганяе іх ад віду твайго, і каб споўніць слова, каторым прысягаў СПАДАР айцом тваім Абрагаму, Ісаку а Якаву.
6 I ведай, што не за справядлівасьць тваю СПАДАР, Бог твой, даець табе зямлю гэтую добрую, каб апанаваць яе, бо ты люд калянага завыйку.
7 Памятуй, не забудзься тое, што ты гневаў СПАДАРА, Бога свайго, на пустыні: із самага таго дня, як вышаў ты ізь зямлі Ягіпецкае, і аж да прыходу свайго на месца гэтае, вы былі праціўнікамі СПАДАРУ.
8 I ля Горыву вы квялілі СПАДАРА, і загневаўся на вас СПАДАР, каб выгубіць вас,
9 Як я ўзышоў на гару, каб узяць табліцы каменныя, табліцы змовы, каторую ўчыніў СПАДАР із вамі, і прабыў на гары сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў,
10 I даў імне СПАДАР дзьве табліцы каменныя, напісаныя палцам Божым; а на іх подле ўсіх словаў, каторыя гутарыў СПАДАР із вамі на гары з пасярод цяпла ў дзень збору.
11 I было, што на канцу сараку дзён і сараку ночаў даў СПАДАР імне дзьве табліцы каменныя, табліцы змовы,
12 I сказаў імне СПАДАР: “Устань, зыйдзі барзьдзей адгэтуль, бо папсаваўся люд твой, каторы ты вывеў зь Ягіпту; адхінуліся яны борзда ад дарогі, каторую Я расказаў ім: яны зрабілі сабе літы балван”.
13 I сказаў СПАДАР імне, кажучы: “Бачу Я люд гэты, і вось, люд калянага завыйку ён.
14 Пакінь Мяне, і Я выгублю іх, і сьцяру імя іхнае з пад нябёсаў, і ўчыню цябе народам дужшым а чысленшым за іх”.
15 I я абярнуўся і зышоў з гары, гара ж гарэла цяплом; і дзьве табліцы змовы на абедзьвіх руках маіх.
16 I абачыў я, вось, вы ізграшылі супроці СПАДАРА, Бога свайго, зрабілі сабе літае цялё-бычка, адхінуўшыся борзда ад дарогі, каторую расказаў вам СПАДАР;
17 I схапіў я абедзьве табліцы, і кінуў іх із абедзьвіх рук сваіх, і разьбіў іх перад ачыма вашымі.
18 I паў я перад СПАДАРОМ, як уперад, сорак дзён і сорак ночаў хлеба ня еў і вады ня піў, з прычыны ўсіх грахоў вашых, каторымі вы ізграшылі, зрабіўшы гэта ліха ў ваччу СПАДАРА, угневаўшы Яго;
19 Бо я лякаўся гневу а палу, каторымі СПАДАР загневаўся на вас, каб згубіць вас. I паслухаў СПАДАР мяне таксама тым разам.
20 I на Аарона вельмі загневаўся СПАДАР, каб загубіць яго, але я маліўся таксама за Аарона тога часу.
21 I грэх ваш, каторы вы зрабілі, цялё-бычка я ўзяў, і спаліў яго ў цяпле, і разьбіў яго, і сьцер яго добра, ажно ён стаў ценькі, як пыл, і я кінуў пыл яго ў цурэй, што цёк із гары.
22 I ў Таверу, у Масе а Кіброт-Гатааве вы былі ўквяліўшы СПАДАРА.
23 І як пасылаў СПАДАР вас із Кадэш-Барні, кажучы: “Узыйдзіце, апануйце зямлю, каторую Я даў вам”, то вы спрацівіліся слову СПАДАРА, Бога свайго, і не паверылі Яму, і не паслухалі голасу Ягонага.
24 Вы былі бунтаўнікамі супроці СПАДАРА з тога самага дня, як я пазнаў вас.
25 I я быў упаўшы перад відам СПАДАРА тыя сорак дзён і сорак ночаў, як быў упаўшы ўперад, бо сказаў СПАДАР, што загубе вас.
26 I маліўся я СПАДАРУ, і сказаў: “Спадару СПАДАРУ, ня нішч люду Свайго а спадку Свайго, каторы Ты выкупіў вялікасьцю сваёй, каторы вывеў ты зь Ягіпту рукою дужой.
27 Успомні на слугі свае, на Абрагама, Ісака а Якава, не зважай на калянасьць люду гэтага й на ліхасьць ягоную й на грахі ягоныя,
28 Каб не сказалі ў зямлі, скуль Ты вывеў нас: ‘З тае прычыны, што СПАДАР ня мог увесьці іх у зямлю, праз каторую казаў ім, дык, ненавідзячы, вывеў Ён іх, каб зрабіць ім сьмерць на пустыні’.
29 А яныТвой люд, адылі, і Твой спадак, каторы Ты вывеў сілаю Сваёй вялікай і цаўём Сваім выцягненым”.

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 9 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.