Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Першы да Карынцян | 13 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Калі б я гукаў мовамі людзкімі й ангільскімі, а міласьці ня меў, дык я — медзь зьвінячая і цымбалы гучныя.
2 I калі б я меў прароцтвы, і ведаў усі тайны, і меў усялякае знацьцё, і меў бы ўсю веру, ажно горы перасуваў, а міласьці ня меў, — то я нічога.
3 I калі б раздаў усе меньне свае, і калі б аддаў цела свае на спаленьне, а міласьці ня меў, — дык гэта імне не карысна.
4 Міласьць цярплівая, зычлівая, міласьць не завідная, міласьць не вяльмуецца, не пыхацее,
5 Не заховуецца нялець, ня шукае свайго собскага, ня квеліцца, ня думае ліха,
6 Ня цешыцца зь бяспраўя, але цешыцца з праўды;
7 Усе пакрывае, усяму вера, усяго спадзяецца, у вусім трывае.
8 Міласьць ніколі не перастаець, хоць ё прароцтвы, але перастануць, хоць ё мовы, але перастануць, хоць ё веда, але перастане.
9 Бо мы часткава ведаем і часткава праракаем.
10 Як настане дасканальнае, тады часткавае аддаліцца.
11 Як я быў бязьлеткам, я зюкаў, як бязьлетак, я думаў, як бязьлетак, я разважаў, як бязьлетак; а як стаў мужам, дык пакінаў бязьлетнае.
12 Цяпер мы глядзім, бы пераз шкло, наўманы, але тады відам да віду; цяпер я ведаю часткава, а тады пазнаю, падобна як я супоўна пазнаны.
13 Цяпер трываюць тры: вера, надзея, міласьць; гэтыя тры, але большая зь іх міласьць.

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 13 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.