1 Прыпамінаю вам, браты, Дабравесьць, каторую я абяшчаў вам, каторую вы й прынялі, у каторай стаіце,
2 Каторай і спасаецеся, калі дзяржыце моцна слова, каторае я абяшчаў вам, як Дабравесьць, хіба што надарма ўверылі.
3 Бо я перш-наперш падаў вам, што й я прыняў, што Хрыстос памер за грахі нашы, подле Пісьмаў,
4 I што Ён быў пахаваны, і што ўскрзс на трэйці дзень, подле Пісьмаў,
5 I што зьявіўся Кіфе, адлі двананцацём;
6 Адлі зьявіўся звыш пяцьсот братом адразу, з каторых бальшыня перабывае дагэтуль, але некатрыя й заснулі;
7 Потым зьявіўся Якаву, адлі ўсім апосталам.
8 I, наапошку, як нейкаму ськіненаму, зьявіўся й імне.
9 Бо я найменшы з апосталаў і нягодны звацца апосталам, бо я перасьледаваў царкву Божую.
10 Але ласкаю Божаю я ё тое, што я ё; і ласка Ягоная ў імне ня была дарма, але я папрацаваў найпладней за ўсіх іх; ня я, адылі, але ласка Божая, што з імною.
11 Дык ці я, ці яны, мы так абяшчаем і так верым.
12 Калі ж праз Хрыста абяшчаюць, што Ён ускрэс ізь мертвых, дык як некатрыя з памеж вас кажуць, што ўскрысеньня мертвых няма?
13 Калі няма ўскрысеньня мертвых, дык і Хрыстос ня ўскрэс.
14 А калі Хрыстос ня ўскрэс, тады запраўды й абяшчаньне наша пустое, пустая й вера нашая.
15 Ды мы апынуліся б і хвальшывымі сьветкамі Бога, бо сьветчылі б праз Бога, што Ён ускрысіў Хрыста, Каторага Ён ня ўскрышаў, калі запраўды мертвыя ня ўскрысаюць;
16 Бо калі мертвыя ня ўскрысаюць, дык і Хрыстос ня ўскрэс;
17 А калі Хрыстос ня ўскрэс, дык вера вашая бескарысная: вы яшчэ ў грахох сваіх;
18 Тады й тыя, што заснулі ў Хрысту, загінулі б.
19 Калі толькі ў гэтым жыцьцю надзею маем у Хрысту, мы найняшчасьнейшыя з усіх людзёў.
20 Вось жа, Хрыстос ускрэс ізь мертвых, пяршак із заснулых.
21 Бо як сьмерць перазь людзіну, перазь людзіну і ўскрысеньне зь мертвых;
22 Бо як ув Адаму ўсі паміраюць, так таксама ў Хрысту ўсі ажывуць.
23 Але кажны ў собскім парадку сваім: пяршак Хрыстос, потым Хрыстовыя ў часе прыходу Ягонага.
24 Адлі канец, як Ён перадасьць гаспадарства Богу а Айцу, як скасуе ўсялякі ўрад і ўсялякую ўладу а магутнасьць;
25 Бо яму належыцца гаспадарстваваць, пакуль не пакладзець усіх непрыяцеляў пад ногі Свае.
26 Апошні ж скасаваны непрыяцель — сьмерць,
27 Бо ўсе паддаў пад ногі Ягоныя». Калі ж сказана, што ўсе паддана, дык ясна, што апрача таго, хто паддаў Яму ўсе.
28 Калі ж усе будзе паддана Яму, тады Сын і Сам паддасца Таму, хто паддаў усе Яму, каб Бог быў усе ў вусім.
29 Бо што ўчыняць тыя, што хрысьцяцца дзеля мертвых? Калі мертвыя ня ўскрысаюць сусім, дык нашто й хрысьціцца дзеля мертвых?
30 Нашто ж і мы церпім небясьпечнасьць кажнае гадзіны ?
31 Я кажны дзень паміраю, подле пахвалы вашае, браты, каторую я маю ў Хрысту Ісусу, Спадару нашым.
32 Калі гукаць палюдзку, як я змагаўся ізь зьверанятамі ў Ефэсе, што за карысьць імне, калі мертвыя ня ўскрысаюць? Ежма а піма, бо заўтра памрэм!
33 Ня дайцеся зводзіць: благія таварыствы псуюць добрыя звычаі.
34 Прачхніцеся запраўды і не грашыце, бо некатрыя ня маеце знацьця Бога. На сорам вам гэта кажу.
35 Але хто-колечы скажа: «Як ускрысаюць мертвыя і ў якім целе прыходзяць?»
36 Неразумны; што ты сееш, не ажывець, калі не памрэць.
37 I што сееш, сееш ня цела будучае, але голае зярнё, можа пшонку альбо што іншае.
38 Але Бог даець яму цела, як хоча, і кажнаму насеньню свае цела.
39 Ня кажнае цела такое ж цела; але накшае цела ў людзёў, накшае ў зьверанят, накшае ў рыбы, накшае ў птушак.
40 Ё целы нябёсныя і целы земныя, але накшая слава нябёсных, а накшая земных;
41 Накшая слава сонца, і накшая слава месяца, і накшая слава гвездаў, бо гвязда ад гвязды розьніцца славаю.
42 Гэтак і ўскрысеньне зь мертвых: сеецца псавальнае, ускрэсьне непсавальнае;
43 Сеецца ў няславе, паўстаець у славе; сеецца ў кволасьці, паўстаець у магутнасьці;
44 Сеецца цела душэўнае, паўстане цела духоўнае. Ё цела душэўнае, ёсьць і цела духоўнае.
45 Гэтак і напісана: «Першы чалавек Адам стаў душою жывучай, апошні Адам духам жыцьцё даючым».
46 Але ня духоўнае ўперад, а душэўнае, адлі духоўнае.
47 Першая людзіна — ізь зямлі, земная; другая людзіна — зь неба.
48 Якоў тый земны, таковыя й земныя; і якоў тый нябёсны, таковыя й нябёсныя.
49 I як мы несьлі абраз земнага, так панясем і абраз нябёснага.
50 Але гэта кажу, браты, што целу а крыві ня можа спасьці гаспадарства Божае ані папсуцьцю спасьці непсавальнае.
51 Вось, кажу вам тайну: ня ўсі мы засьнем, але ўсі зьменімся,
52 Разам, якга, міг вока, на трубеньне апошняе; бо затрубе, і мертвыя ўскрэснуць непсавальнымі, а мы зьменімся;
53 Бо псавальнаму належа адзецца ў непсавальнае, і сьмяротнаму — у несьмяротнае.
54 Як жа псавальнае адзенецца ў непсавальнае, і сьмяротнае адзенецца ў несьмяротнае, тады ўжыцьцёвіцца слова напісанае: «Глынена сьмерць перамогаю».
55 «Сьмерць! ідзе жыгала твае? пекла! ідзе перамога твая?»
56 Жыгала ж сьмерці — грэх, а сіла грэху Закон.
57 Але дзякі Богу, Каторы даець нам перамогу пераз Спадара нашага Ісуса Хрыста.
58 Дык, браты мае любовыя, будзьце моцныя, непахісныя, збыткуйце ў працы Спадаровай заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарма ў Спадару.
Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 15 глава