Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Першы да Салунян | 1 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Паўла а Сілан а Цімох царкве Салунскай у Богу Айцу а Спадару Ісусу Хрысту: ласка вам а супакой.
2 Мы заўсёды дзякуем Богу за вас усіх, мянуючы вас у малітвах сваіх,
3 Бязупынку памятуючы ваш учынак веры і працу міласьці і цярплівосьць надзеі на Спадара нашага Ісуса Хрыста перад Богам а Айцом нашым,
4 Ведаючы, любыя Богу браты, праз абраньне ваша;
5 Бо Дабравесьць наша была ў вас ня ў слове толькі, але і ў магутнасьці, і ў Духу Сьвятым, і ў шмат якім перакананьню.
6 I вы сталі перайманьнікамі нашымі й Божымі, прыняўшы слова ў шмат атугах із радасьцяй Духа Сьвятога;
7 Так што вы сталі зразаю ўсім вернікам у Макядоні а ўв Ахаі.
8 Бо ад вас прагучэла слова Спадарова ня толькі ў Макядоні а Ахаі, але ў кажным месцу вера ваша ўзглядам Бога разьнеслася, так што мы не патрабуем нічога казаць.
9 Бо яны самы павядаюць праз нас, які ўход мелі мы да вас, і як вы навярнуліся да Бога ад балваноў, каб служыць Богу жывому й праўдзіваму
10 I чакаць ізь нябёс Сына Ягонага, Каторага Ён ускрысіў ізь мертвых, Ісуса, што збаўляе нас ад прыйдучага гневу.

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян, 1 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.