1 I вышла жэрабя сыном Язэпавым: ад Ёрдану ля Ерыхону, ля водаў Ерыхонскіх на ўсход, пустыня, што ўзыходзе ад Ерыхону пераз гару Бэт-Эль,
2 I йдзець ад Бэт-Элю да Лузу, і пераходзе да граніцы Аркі, да Атарофу,
3 I спушчаецца к мору, да граніцы Яфлеты, да граніцы Беф-Горону дольняга аж да Ґезэра, і былі яе канцы ля мора.
4 I адзяржалі сынове Язэпавы, Манас а Яхрэм.
5 I была граніца сыноў Яхрэмавых па радзімах іхных, і была граніца спадку іхнага з усходу: Атароф-Адар аж да Веф-Горону вышняга.
6 I вышла граніца да мора паўночным бокам Міхмефафу, і паварачае да ўсходняга боку Фанаф Шыла, і праходзе яна з усходняга боку Яноагу.
7 I спушчаецца ад Яноагу да Атарофу а Наарагу, стыкаецца зь Ерыхонам і даходзе аж да Ёрдану.
8 Ад Тапуагу йдзець граніца к мору да цур’я Кана, і канцы яе былі ля мора. Гэта спадак плямені сыноў Яхрэмавых, па радзімах іхных.
9 I месты выдзеленыя сыном Яхрэмавым сярод спадку сыноў Манасавых, усі месты ізь сёламі іх.
10 Але ня выгналі Канааняніна, што жылі ў Ґезэру; і жыў Канаанянін сярод Ехрэма дагэтуль, і стаў нявольнікамі дані.
Кніга Егошуі Нунянка, 16 глава