Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Кніга Егошуі | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I ўстаў Ігошуа рана нараніцы, і крануліся яны ад Сытыму, і прышлі аж да Ёрдану, ён а ўсі сынове Ізраелявы, і начавалі там уперад, чымся перайшлі.
2 I было пры канцу трох дзён: і прайшлі ўраднікі ўнутры табару,
3 I расказалі люду, кажучы: «Як абачыце скрыню змовы СПАДАРА, Бога свайго, і сьвятароў Левітаў, што нясуць яе, дык вы краніцеся зь месца свайго і йдзіце за ёю.
4 Воддаль, адылі, меж вас і яе будзе каля дзьвюх тысячаў локцяў мераю; не падходзьце да яе блізка, каб ведаць вам дарогу, па каторай ісьці вам, бо вы не хадзілі гэтаю дарогаю ані ўчорах, ані заўчора».
5 I сказаў Ігошуа люду: «Пасьвяціцеся, бо заўтра створа СПАДАР сярод вас чудосы».
6 I сказаў Ігошуа сьвятаром, кажучы: «Падыйміце скрыню змовы й перайдзіце перад людам». Яны паднялі скрыню змовы й пайшлі перад людам.
7 I сказаў СПАДАР Ігошуу: «Гэтага дня Я пачну ўзьвялічаць цябе перад ачыма ўсяго Ізраеля, каб яны ведалі, што, як Я быў із Масеям, так буду і з табою.
8 А ты раскажы сьвятаром, што нясуць скрыню змовы, кажучы: “Як толькі ўвыйдзеце ў бераг вады Ёрдана, прыстойце ў Ёрдане”».
9 I сказаў Ігошуа сыном Ізраелявым: «Дабліжчася сюды й выслухайце слова СПАДАРА, Бога вашага».
10 I сказаў Ігошуа: «З гэтага даведаецеся, што сярод вас Бог жывы, і пражанець перад вамі Канааняніна а Гэціча а Гэвея а Ферэзэя а Ґерґесэя а Аморэя а Евусэя.
11 Вось, скрыня змовы Спадара ўсяе зямлі пярэйдзе перад вамі Ёрданом.
12 I цяпер вазьміце сабе двананцацёх чалавекаў з плямёнаў Ізраелявых, аднаго чалавека з плямені.
13 I станецца, што як супачынуць ступы ног сьвятароў, што панясуць скрыню СПАДАРА, Спадара ўсяе зямлі, у вадзе Ёрдану, вада ёрданская запыніцца, вада, што цячэць зьверху, і стане адным валам».
14 I было, што як крануўся люд ад сваіх буданоў, каб пераходзіць Ёрдан, і сьвятары, што несьлі скрыню змовы перад людам,
15 I як увыйшлі нясучыя скрыню ў Ёрдан, і ногі сьвятароў, што несьлі скрыню, занурыліся ля берагу вады, — Ёрдан жа выступае з усіх берагоў сваіх усі дні жніва, —
16 Дык стаялі воды вельмі далёка ад места Адама, каторае ля Царэтану, а цякучыя да мора раўніны, мора Салонага, сусім чыста былі адцяты. I люд пераходзілі супроці Ерыхону;
17 I непарушна стаялі сьвятары, што несьлі скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, на сушы сярод Ёрдану. I ўвесь Ізраель пераходзілі па сушы, пакуль увесь народ сусім чыста не перайшоў Ёрдану.

Кніга Егошуі Нунянка, 3 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.