Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Аб'яўленьня | 15 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I бачыў я іншы знак на небе, вялікі й чудоўны — сямёх ангілаў, каторыя мелі сем апошніх боляк, бо імі канчаўся гнеў Божы.
2 I бачыў я быццам шкляное мора, зьмешанае з агнём; і тыя, што перамаглі зьвера, і абраз ягоны, і знак ягоны, і лік імёнаў ягоных, стаяць на гэтым шкляным мору, дзержачы гарпы Божыя,
3 I пяюць песьню Масеяву, нявольніка Божага, і песьню Баранчыкаву, кажучы: «Вялікія а чудоўныя ўчынкі Твае, Спадару Божа Ўсемагучы! справядлівыя а праўдзівыя дарогі Твае, Каролю народаў!
4 Хто не збаіцца Цябе, Спадару, і ня ўславе імені Твайго? бо Ты адзіны сьвяты, бо ўсі народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо зьявіліся суды Твае».
5 I просьле гэтага я глянуў, і вось, адчыніўся дом вітальні сьветчаньня на небе.
6 I вышла з дому сямёх ангілаў, што мелі сем болькаў, адзеўшыся ў чыстую сьветлую ляньніну і паперазаўшыся па грудзёх залатымі паясамі.
7 I адно з чатырох жывых стварэньняў дало сямём ангілам сем залатых чараў, поўных гневу Бога, Каторы жывець на векі вякоў.
8 I напоўніўся дом дымам ад славы Божае і ад сілы Ягонае, і ніхто ня мог увыйсьці да дому, пакуль ня скончацца сем болькаў сямёх ангілаў.

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова, 15 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.