Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэлява | 16 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І сказаў СПАДАР Самуйлу: «Пакуль ты будзеш плакаць па Саўлу, гэта ж Я адхінуў яго ад караляваньня над Ізраелям? Напоўні рог свой алеям і пайдзі; Я пашлю цябе да Еса Бэтлеемляніна; бо Я абачыў меж сыноў ягоных Сабе караля».
2 I сказаў Самуйла: «Як я пайду? Саўла ж пачуе і заб’ець мяне». I сказаў СПАДАР: «Цяліцу буйнога статку возьмеш у руку сваю і скажаш: “Абракаць СПАДАРУ прышоў я”.
3 I пазаві Еса да аброку; і Я скажу табе, што рабіць табе, і ты памажаш Імне таго, праз каторага Я скажу табе».
4 I зрабіў Самуйла тое, што казаў СПАДАР. I прышоў ён да Бэтлеему; і задрыжэлі старцы места, ідучы наўпярэймы яму, і сказаў: «Ці супакойны прыход твой?»
5 I сказаў ён: «Супакойны, абракаць СПАДАРУ прышоў я; пасьвяціцеся й пайдзіце з імною да абраканьня». I пасьвяціў Еса а сыноў ягоных, і пазваў іх да аброку.
6 I, як яны прышлі, ён абачыў Елява і сказаў: «Пэўне гэты перад СПАДАРОМ памазанец ягоны!»
7 Але СПАДАР сказаў Самуйлу: «Не глядзі на выгляд ягоны й на вышыню росту ягонага, бо я адхінуў яго: бо не гляджу на што чалавек глядзіць, бо чалавек глядзіць на вочы, але СПАДАР глядзіць на сэрца».
8 I гукнуў Есэ Амінадава, і правёў яго перад Самуйлам, і сказаў Самуйла: «І гэтага не абраў СПАДАР».
9 I прывёў Есэ Шаму, і сказаў: «І гэтага не абраў СПАДАР».
10 І прывёў Есэ сямёх сыноў сваіх да Самуйлы, але Самуйла сказаў: «Не абраў СПАДАР із гэтых».
11 I сказаў Самуйла: «Ці ўсі дзяцюкі?» I сказаў: «Яшчэ застаўся малы, і вось, ён пасець авечкі». I сказаў Самуйла Есу: «Пашлі, і мы возьмем яго, бо мы не абернемся, пакуль ён ня прыйдзе сюды».
12 I паслаў, і прывялі яго. А ён быў румены, з харошымі ачыма і добрым выглядам. I сказаў СПАДАР: «Устань, памаж яго, бо гэта ён».
13 I ўзяў Самуйла рог алею, і памазаў яго сярод братоў ягоных, і зышоў Дух СПАДАРОЎ на Давіда адгэнуль і далей; і ўстаў Самуйла, і адышоў да Рамы.
14 I Дух СПАДАРОЎ адступіў ад Саўлы, і палохаў яго благі дух ад СПАДАРА.
15 I сказалі слугі Саўлавы яму: «Вось, благі дух ад Бога палохае цябе.
16 Хай жа спадар наш раскажа слугам сваім, што перад табою, пашукаць чалавека, што ўмее граць на гарпе; і будзе, што як нойдзе на цябе благі дух ад СПАДАРА, то ён будзе граць рукою сваёй, будзе добры табе».
17 I сказаў Саўла слугам сваім: «Выглядзіце імне чалавека, добра граючага, і прывядзіце да мяне».
18 I адказаў адзін ізь дзяцюкоў, і сказаў: «Вось, я бачыў сына Есы Бэтлеемляніна, што ўмее граць, дужасіла й мужа ваёўнага, і разумнага ў мове, і самавітага выгляду, і СПАДАР ізь ім».
19 I паслаў Саўла пасланцоў да Есы, і сказаў: «Пашлі да мяне Давіда, сына свайго, каторы ля авец».
20 I ўзяў Есэ асла, хлеба, скураны мех ізь віном і адно казянё, і паслаў з Давідам, сынам сваім, да Саўлы.
21 I прышоў Давід да Саўлы, і стаў перад ім, і Саўла вельма палюбіў яго, і стаў збрайношам ягоным.
22 I паслаў Саўла Есу, кажучы: «Хай Давід стаіць перад імною, бо ён знайшоў ласку ў ваччу маім».
23 I як Дух ад Бога бываў на Саўлу, то браў Давід гарпу і граў рукою сваёй, і лацьвей рабілася Саўлу, і добра рабілася яму, і адварачаўся ад яго благі дух.

Першая кніга Самуэлява, 16 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.