Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэлява | 18 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Як скончыў гутарыць із Саўлам, то душа Ёнафанова зьвязалася з душою Давідавай, і палюбіў яго Ёнафан, як сваю душу.
2 I ўзяў яго Саўла таго дня, і ня даў яму зьвярнуцца да дому айца ягонага.
3 I ўчыніў Ёнафан із Давідам змову, бо палюбіў яго, як душу сваю.
4 I ськінуў Ёнафан вопратку сваю, каторая была на ім, і аддаў яе Давіду, таксама й адзецьці свае, і аж да мяча свайго, і аж да лука свайго, і аж да пояса свайго.
5 I выходзіў Давід, куды яго пасылаў Саўла, і дзеяў разумна, і пастанавіў яго Саўла над ваеннымі людзьмі, і любы быў у вачох усяго люду і таксама ў вачох слугаў Саўлавых.
6 I сталася, як яны йшлі, як Давід зварачаўся ад забіцьця Пілішчаніна, што выходзілі жанкі з усіх местаў Ізраельскіх пяяць а скакаць наўпярэймы каралю Саўлу з бубнамі, зь весялосьцяй і з трыструннымі.
7 I адказавалі граючыя жанкі, і гукалі: «Саўла пабіў свае тысячы, а Давід — дзесяць тысячаў!»
8 I Саўла дужа зьнемарасьціўся, і благім было гэтае слова ў ваччу ягоным, і ён сказаў: «Давіду далі дзесяткі тысячаў, а імне тысячы; яму не стаець адно гаспадарства».
9 I касавурыўся Саўла на Давіда адгэнуль і далей.
10 I сталася назаўтрае, што зышоў ліхі дух ад Бога на Саўлу, і ён праракаў сярод дому, а Давід граў рукою сваёй, як і ў іншыя дні; і дзіда ў руццэ ў Саўлы.
11 I пусьціў Саўла дзіду, і сказаў: «Праб’ю Давіда аж да сьцяны». Але адхінуйся Давід двойчы ад яго.
12 I баяўся Саўла Давіда, бо СПАДАР быў ізь ім, а ад Саўлы адступіў.
13 I аддаліў яго Саўла ад сябе, і пастанавіў яго ў сябе тысячнікам, і ён выходзіў і ўходзіў перад людам.
14 I Давід у вусіх дарогах сваіх дзеяў разумна, і СПАДАР ізь ім.
15 I бачыў Саўла, што ён дзее вельма разумна, і баяўся яго.
16 А ўвесь Ізраель а Юда любілі Давіда, бо ён выходзіў і ўходзіў перад імі.
17 I сказаў Саўла Давіду: «Во старшая дачка мая, Мерава; я дам табе яе за жонку, адно будзь у мяне харобрым і ваюй войны СПАДАРОВЫ»; бо Саўла гукаў сабе: «Хай не мая рука будзе на ім, а хай будзе на ім рука Пілішчан».
18 I сказаў Давід Саўлу: «Хто я, што жыцьцё маё й род айца майго ў Ізраелю, каб імне быць зяцям каралёвым?»
19 I было ў часе адданьня Меравы Саўлішкі за Давіда, і вось, яна аддана Адрыелу Меголяніну за жонку.
20 I закахалася Міхала Саўлішка ў Давіда; і сказалі Саўлу, і была гэта справа справядлівая ў аччу ягоным.
21 I сказаў Саўла: «Аддам яе за яго, і яна будзе яму сеткаю, і будзе на ім рука Пілішчан». I сказаў Саўла Давіду другім наваратам: «Станеш імне зяцям сядні».
22 I расказаў Саўла слугам сваім: «Гукайце Давіду цішком: “Вось кароль зычлівы да цябе, і ўсі слугі ягоныя любяць цябе; дык будзь зяцям каралёвым”».
23 I гукалі слугі Саўлавы ў вушы Давіду ўсі словы гэтыя. I сказаў Давід: «Ціж лёгка здаецца вам быць зяцям каралёвым? я — чалавек бедны а невялічкі».
24 I сказалі Саўлавы слугі яму, кажучы: «Гэтак казаў Давід».
25 I сказаў Саўла: «Гэтак скажыце Давіду: “Кароль ня хоча вена, апрача сту канцавых скуркаў Пілісцкіх, каб памсьціць непрыяцелям каралёвым”». Бо Саўла думаў прычыніць упад Давіда рукамі Пілішчан.
26 I сказалі слугі ягоныя Давіду гэтыя словы, і люба было гэтае слова ў ваччу Давіда стаць зяцям каралёвым. Яшчэ ня мінулі дні,
27 I ўстаў Давід, і пайшоў сам і людзі ягоныя зь ім, і паразіў зь Пілішчан дзьвесьце чалавекаў, і прынёс Давід канцавыя скуркі іхныя, і даў іх у поўнай колькасьці каралю, каб стаць зацям каралёвым. I выдаў Саўла за яго Міхалу, дачку сваю, за жонку.
28 I абачыў Саўла, і пазнаў, што СПАДАР із Давідам, дый Міхала Саўлішка любіла яго.
29 I яшчэ болей баяўся Саўла Давіда, і стаў Саўла непрыяцелям Давіда на ўсі дні.
30 I выходзілі князі Пілісцкія; і было кажнага разу, як яны выходзілі, што Давід дзеяў разумней за ўсіх слугаў Саўлавых, і стала дарагім імя ягонае.

Першая кніга Самуэлява, 18 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.