1 І было як застараўся Самуйла, што пастанавіў сыноў сваіх за судзьдзяў над Ізраелям.
2 I было імя старшага сына ягонага Ёіль, а імя другога ягонага Ава; яны судзілі ў Веер-Шэве.
3 I не хадзілі сыны ягоныя дарогамі ягонымі, але адхіналіся за прагавітасьцяй, і бралі лапаны, і адхіналі суд.
4 I зьберліся ўсі старцы Ізраелявы, і прышлі да Самуйлы да Рамы,
5 I сказалі яму: «Гля, ты застараўся, а сыны твае не хадзілі дарогамі тваімі; дык пастанаві над намі караля, каб ён судзіў нас, як у вусіх народаў».
6 I было ліхім слова гэтае ў ваччу Самуйлы, як яны сказалі: «Дай нам караля, каб ён судзіў нас».
7 I маліўся Самуйла СПАДАРУ. I сказаў СПАДАР Самуйлу: «Паслухай голасу люду ў вусім, што яны кажуць табе; бо не табою яны пагрэбавалі, але пагрэбавалі Імною, каб Я не гаспадарстваваў у іх.
8 Подле ўсіх учынкаў, што яны чынілі з тога дня, каторага Я ўзьвёў іх ізь Ягіпту, аж дагэтуль, і пакінулі Мяне, і служылі іншым багом; так яны чыняць таксама й табе.
9 Дык паслухай голасу іхнага; адно перасьцеражы іх і азнаймі ім звычай караля, што будзе гаспадарстваваць у іх».
10 I пераказаў Самуйла ўсі словы СПАДАРОВЬІ люду, што прасіў у яго караля.
11 I сказаў: «Во які будзе звычай каралёў, што будзе гаспадарстваваць у вас: сыноў вашых ён возьме, і прызнача да цялежак сваіх, і прызнача за коньнікаў сваіх, і будуць яны бегаць перад цялежкамі ягонымі;
12 I прызнача іх сабе за князёў тысячаў а за князёў пяцёх дзесяткоў, каб аралі зямлю ягоную, і жалі жніво ягонае, і рабілі яму ваенную зброю й цялежкавую снадзь.
13 I дачкі вашыя возьме, каб яны былі аптакаркамі а кухаркамі а пякаркамі.
14 I полі вашыя, і вінныя а аліўныя сады вашыя найлепшыя возьме, і аддасьць слугам сваім.
15 I із засеяньняў вашых і зь вінішчаў вашых возьме дзясятую часьць, і аддасьць легчанцом сваім а слугам сваім.
16 I слугаў вашых, і нявольніцы вашы, і дзяцюкоў вашых найлепшых, і аслы вашы возьме і ўжывець на свае работы.
17 Ад драбнога статку вашага возьме дзясятую часьць; дый самы вы будзеце яму слугамі.
18 I загукаеце тады ад караля вашага, каторага вы абралі сабе; і ня будзе СПАДАР адказаваць вам тады».
19 Але люд адмовіўся паслухаць голасу Самуйлавага, і сказаў: «Не, але кароль хай будзе над намі;
20 I мы будзем таксама, як іншыя народы: і будзе судзіць нас кароль наш, і выходзіць перад намі, і ваяваць войны нашыя».
21 I выслухаў Самуйла ўсі словы люду, і пераказў іх у вушы СПАДАРУ.
22 I сказаў СПАДАР Самуйлу: «Паслухай голасу іхнага і ўстанаві ім караля». I сказаў Самуйла мужом Ізраельскім: «Пайдзіце кажны да места свайго».
Першая кніга Самуэлява, 8 глава